Воскресенье, 19 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Родныя вобразы»: Якуб Колас на мовах свету  

У Выдавецкім доме «Звязда» сумесна з Дзяржаўным літаратурным мемарыяльным музеем Якуба Коласа рыхтуецца да выдання зборнік анталагічнага характару народнага песняра Беларусі Якуба Коласа «“Родныя вобразы” на мовах свету». Тым самым выдаўцы і музейшчыкі збіраюцца выкласці падарунак чытачам розных краін да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры, якое Беларусь і, спадзяёмся, увесь свет будуць адзначаць у 2022 годзе.

Зазіраючы ў біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» (трэці, «коласаўскі», том выйшаў у 1993 годзе – амаль трыццаць гадоў назад), можна зрабіць выснову, што творы пісьменніка перакладзены амаль на 40 моў народаў свету. Відавочна, што бібліяграфія далёка не поўная. На крайні выпадак дакладна вядома, што ў ёй не згаданы пераклады на балкарскую, чачэнскую (вядомыя на іх публікацыі пасля 2000-х гг.), некаторыя іншыя мовы народаў Расіі, а магчыма – і іншых народаў свету.

«Родныя вобразы» – легендарны верш беларускага паэта. У ім хапае святла, цеплыні, дабрыні, якія ідуць і ад сэрца, душы маладога творцы, у ім хапае і любавання, замілавання нашай роднай старонкай. Напісаны на пачатку XX стагоддзя, напісаны ў пачатку творчай дарогі класіка, верш не можа не прыцягваць чуйнага да беларускасці, беларускай мовы чытача. Спадзяёмся, што твор прыцягне ўвагу і ўсё новых і новых чытачоў у свеце. Сёння ў выдавецкім партфелі «Звязды» знаходзяцца пераклады на рускую мову (пераўвасабленне зрабіў Юрый Шчарбакоў; ён і раней звяртаўся да перакладаў паэзіі Коласа, друкаваў іх у «Литературной газете»), чачэнскую (перакладчык – Адам Ахматукаеў), сербскую (Даяна Лазаравіч), калмыцкую (Рыма Ханінава), чувашскую (Валеры Тургай), польскую (Міра Лукша) і іншыя мовы.

 

Мікола Сэрвач

 

Прочитано 6278 раз