Вторник, 02 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Душа народа»: ад бенгальскай да шорскай

  • Вторник, 04 февраля 2020 09:10

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да друку кніга лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1913 год Рабіндраната Тагора «душа народа» на мовах народаў свету».

«Душа народа» – паэтычнае, пранізлівае слова класіка бенгальскай, індыйскай літаратуры, якое з набыццём Індыяй незалежнасці стала Гімнам краіны. Беларуска-індыйскія літаратурныя стасункі маюць багатую гісторыю. Упершыню слова Рабіндраната Тагора загучала па-беларуску яшчэ ў 1920-я гады. Сярод перакладчыкаў яго паэзіі – і народны пясняр Беларусі Якуб Колас. У розныя гады ў Індыі пабывалі беларускія літаратары Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Уладзімір Гніламёдаў, Юрый Спажкоў і іншыя пэты і празаікі.

–  Мы вырашылі, склаўшы кнігу з паэтычнымі перакладамі неўміручага тэкста, аддаць даніну пашаны беларуска-індыйскай дружбе, – расказвае рэдактар зборніка Вольга Рацэвіч. – Адкрывае выданне арыгінальны тэкст – на бенгальскай мове. У своеасаблівую анталогію ўвайшлі ажно шэсць пераўвасабленняў на беларускую мову. Іх здзейснілі нашы сучаснікі – Мікола Мятліцкі, Марыя Кобец, Навум Гальпяровіч, Ганна Бараноўская, Генадзь Аўласенка, Віктар Шніп. У кнізе змешчаны пераклады на балкарскую, гуджаратскую, інгушскую, каннада, літоўскую, малаялам, марыйскую, панджабі, таджыкскую, тамільскую, тэлугу, туркменскую, урду, чарнагорскую, шорскую, чувашскую і іншыя мовы народаў свету.

Мяркуецца, што кніга Рабіндраната Тагора «Душа народа» на мовах народаў свету будзе выдадзена ў бліжэйшыя месяцы. Усяго ў зборнік увойдзе каля 50 перакладаў на розныя нацыянальныя мовы.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 380 раз