Четверг, 28 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Тую песню падхопіць бор…”

  • Пятница, 07 февраля 2020 08:42

На пляцоўцы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу сёння, 7 лютага 2020 года, ў 14.30 пройдзе прэзентацыя кнігі паэзіі класіка бангладэшскай літаратуры Казі Назрулы Іслама “Мой маніфест”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Варта заўважыць, што згаданая кніга – першае выданне паэта з Бангладэш у перакладзе на беларускую мову. Казі Назрула Іслам нарадзіўся ў 1899 годзе. Яго паэзія стала своеасаблівым мастацкім заклікам да нацыянальна-вызваленчай, рэвалюцыйнай барацьбы бенгальцаў. Апошнія гады свайго жыцця спакутаваны, хворы паэт правёў у сталіцы незалежнай Бангладэш – горадзе Дака.

“Тую песню падхопіць бор,/ птушкі, дрэвы, рака, жыты…/ Укратаваны ў працяглы змор,/ ці ж падхопіш, народзе, ты?..”, – напісала ў вершы, прысвечаным Казі Назрулу Ісламу беларуская паэтэса Марыя Кобец. Яна і пераклала кнігу “Мой маніфест”. На прэзентацыі выдання выступяць дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Алесь Бадак, перакладчыца Марыя Кобец, паэты Навум Гальпяровіч, Мікола Мятліцкі, мастак Каміль Камал, які аформіў сваімі графічнымі работамі “Мой маніфест”.

Мікола Берлеж

Прочитано 430 раз