Четверг, 09 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пра герояў і пякельнае вогнішча вайны

На Чувашскім радыё гучаць новыя пераклады вершаў беларускіх паэтаў-франтавікоў.

Валеры Тургая добра ведаюць у Беларусі. Ён не аднойчы прыязджаў у Мінск. У творчай кайстры набыткаў чувашскага літаратара – і яго аўтарская анталогія перакладаў беларускай паэзіі на чувашскую мову. А ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі Валеры Тургай пераклаў і прачытаў па Чувашскім радыё франтавыя вершы народных паэтаў Беларусі Пімена Панчанкі і Аркадзя Куляшова.

‒ Яны, Панчанка, Куляшоў, самі прайшлі праз вайну, – гаворыць народны паэт Чувашыі Валеры Тургай. – Многія сімвалы, мастацкія вобразы, адкрытыя, знойдзеныя, рэльефна выпісаныя імі, жывуць у свядомасці новых пакаленняў не толькі беларусаў. Дзякуючы такім мужным вершам я яшчэ болей палюбіў беларускую паэзію. Ужо некалькі разоў гучаў па Чувашскім радыё запіс гэтых перакладаў у маім выкананні. Ведаю, што вершы Панчанкі і Куляшова яшчэ будуць і далей выходзіць у радыёэфір, іх пачуюць чувашы не толькі ў Чэбаксарах, але і паўсюль, дзе хопіць палёту нашай радыёхвалі.

Тэма Вялікай Перамогі яднае, збліжае народы і краіны. У Беларусі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі змагаліся пісьменнікі з розных краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў – рускія паэты Аляксандр Твардоўскі, Восіп Колычаў, Усевалад Саблін, грузін Мірза Гелавані, узбек Султан Джуры, удмурты Піліп Кедраў, Міхаіл Лямін, казахі Адзій Шарыпаў, Сагінгалі Сяітаў... І іх мастацкія творы перакладзены на беларускую мову.

Мікола Берлеж

Прочитано 432 раз