Понедельник, 29 11 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларуска-ўзбекскі круглы стол у фармаце анлайн

  • Четверг, 19 августа 2021 08:01

26 жніўня ў Выдавецкім доме «Звязда» пройдзе ў рэжыме анлайн круглы стол «Беларуска-ўзбекскія літаратурныя сувязі».

Тэма невыпадковая. У апошнія пяць-дзесяць гадоў беларуска-ўзбекскія літаратурныя сувязі развіваюцца даволі інтэнсіўна. Складваецца ўражанне, што намаганнямі двух бакоў адбываецца пэўны рэнесанс у адзначаным напрамку дзейнасці. Спрыяе гэтаму ў многім і руплівасць канкрэтных арганізатараў справы. Найперш – Пасольства Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь, Саюза пісьменнікаў Узбекістана, Выдавецкага дома «Звязда», беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў.

Вялікую ролю адыгрываюць непасрэдныя кантакты. У многім развіццю літаратурных сувязяў паміж нашымі краінамі паспрыяў дарадца ўзбекскай амбасады ў Беларусі доктар палітычных навук Даніяр Абідаў, які, на вялікі жаль, не так даўно пайшоў з жыцця. У Беларусь у пошнія гады наведаліся ташкенцкія літаратары – перакладчыца, празаік Рысалат Хайдарава, старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана паэт Сіражыддзін Сайід, публіцыст, празаік, драматург Кучкор Наркабіл, доктар філалагічных навук Анатоль Ліхадзіеўскі, іншыя творцы. У Мінску пабачыў спецыяльны ўзбекскі выпуск часопіса «Беларусь». На старонках газет «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Полымя», «Нёман» у перакладах на беларускую і рускую мову з’явіліся публікацыі ўзбекскіх аўтараў. Пабачыла сумесная кніга беларускіх і ўзбекскіх пісьменнікаў «Созвучие сердец: Беларусь – Узбекистан». Мінскае выдавецтва «Белпринт» выдала кнігу Алішэра Наваі на беларускай мове. І ва Узбекістане з’явіліся новыя пераклады твораў беларускіх аўтараў.

А зараз да размовы за круглым сталом на тэму далейшага развіцця беларуска-ўзбекскіх літаратурных сувязяў спрычыняцца супрацоўнікі беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў, кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Узбекістана, а таксама Пасольства Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь.

Раман Сэрвач

Прочитано 4498 раз