Воскресенье, 11 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрыццё экспазіцыі «Беларуская сатыра», прымеркаванай да 125-годдзя Кандрата Крапівы і 80-годдзя часопіса «Вожык»

5 сакавіка 2021 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Беларуская сатыра», прымеркаванай да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы і 80-годдзя часопіса «Вожык». 


Сярод шматлікіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асобае месца. Дасціпны жарт, меткі верш, выкрывальны фельетон, востры подпіс пад малюнкам заўсёды выклікаюць у чытача вялікую цікавасць, да іх ён ніколі не застаецца абыякавым. Сатырычнае слова, прызначанае выкрываць і біць, заўсёды дасягае сваёй мэты.

Творчасць Кандрата Крапівы, з імем якога звязана фарміраванне сатырычнай плыні ў нацыянальнай літаратуры, непасрэдна і непарыўна звязана з часопісам «Вожык». Ад пачатку існавання, з ліпеня 1941 г., ён – галоўны рэдактар агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», а са снежня 1945 года –  часопіса сатыры і гумару «Вожык».

Сёння сатырычны часопіс «Вожык» уваходзіць  у склад Выдавецкага дома «Звязда», штомесячна выдаецца ў Мінску і сёлета святкуе сваё 80-годдзе. Ён застаецца старэйшым і адзіным у краіне дзяржаўным выданнем у галіне сатыры і гумару. Усё лепшае, што створана беларускімі пісьменнікамі і мастакамі-карыкатурыстамі ў сатыры і гумары, прайшло праз «Вожык». У часопісе друкаваліся, без перабольшання, усе беларускія класікі.

Экспазіцыя прадставіць партрэты, фатаграфіі і асабістыя рэчы Кандрата Крапівы, эпісталярыі, кнігі з аўтографамі, рукапісы і інш. А таксама розныя нумары часопіса сатыры і гумару «Вожык». Дзякуючы вожыкаўскім карыкатурам можна знайсці адказы на многія пытанні, а таксама атрымаць вясёлы настрой і пазітыўны зарад.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел сваякі Кандрата Крапівы і  супрацоўнікі рэдакцыі часопіса «Вожык» на чале з галоўным рэдактарам  Юліяй Зарэцкай, а таксама вядомыя мастакі і беларускія пісьменнікі.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Беларуская сатыра» прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў. Выстава будзе дзейнічаць да 3 мая 2021 года.

 

Уваход на адкрыццё вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21 (017) 395-44-47.

Прочитано 335 раз