Пятница, 17 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да ідэі выдання беларускага «Альманаха бібліяфіла»

Ужо не аднойчы і ў беларусікх медыя, і на розных іншых пляцоўках гучала тэма выдання айчыннага альманаха бібліяфілаў. Асяроддзе сапраўдных кніжнікаў сёння ў Беларусі не такое і вялікае. Тых, хто ўпэўнена лічыць сябе бібліяфілам, збіральнікам рэдкіх кніг, зусім мала. Няма ўжо Дзмітрыя Мароза, няма такіх шчырых збіральнікаў беларускай кнігі, як Янка Сіпакоў, Барыс Сачанка… Магчыма, яшчэ не пакідаюць свае кніжніцкія захапленні Пётр Краўчанка, Уладзімір Ліхадзедаў, хаця яны вядомыя і як калекцыянеры ў самых розных іншых накірунках. Час ад часу пра бібліяфільскія знаходкі расказвае ў друку Алег Судлянкоў. Пра беларусіку піша і яе расшуквае для ўласнага кнігазбору Міхась Казлоўскі…

Дык якім усё ж павінен быць беларускі «Альманах бібліяфіла»? Што павінна стаць асновай яго зместу? Якія праблемна-тэматычныя накірункі  выдаўцоў гэтай кнігі павінны цікавіць у кантэксце работы над мяркуемым зборнікам? Аналізуючы вопыт папярэднікаў у Расіі і Беларусі, асабліва ўважліва аглядаючы змест ленінградскага «Альманаха бібліяфіла» 1929 г., увагу, відаць, варта  скіраваць да наступных тэматычных плыняў: 1. Гісторыя, тэорыя, тэхніка кніжнага мастацтва. У Беларусі ёсць усе падставы для размовы на гэтую тэму. 2. Кнігазбіральніцтва. Праблемы і вопыт фарміравання прыватных і грамадскіх кнігазбораў. 3. Бібліяфілы. Мяркую, што гэты раздзел павінен быць ці не самым насычаным ужо з-за таго, што наспела патрэба аддаць даніну павагі тым людзям, для якіх кніга была галоўнай каштоўнасцю. Асаблівай увагі патрабуе параўнальна блізкая гісторыя 1940-1980 – х гг. Шмат якія імёны не уведзены ў кантэкст гісторыі кнігі на Беларусі, застаюцца вядомымі толькі ў вузкіх асяродках кніжнікаў. 4. Кніжны гандаль. Кнігарні Мінска і іншых гарадоў. Пачатак мінулага стагоддзя. Беларускія кнігарні Вільні і Заходняй Беларусі. 5. Ілюстраванне кнігі, работа гравёраў і літографаў. 6. Дзяржаўныя, прыватныя  кнігасховішчы. Якой была Нацыянальная бібліятэка ў 1920 – 1930 –ыя гг.? Вытокі фарміравання абласных бібліятэк у Гродна, Мінску, Брэсце і інш. гарадах краіны. 7. Гісторыя асобных кніг. 8. Мастацкія творы пра кнігу. 9. Беларуская кніга ў свеце. 10. Неад’емнай часткай «Альманаха бібліяфіла» стане бібліяфільская хроніка асноўных кніжных падзей у сучаснай Беларусі.

Выкладаючы дадзеную праграму, хацеў бы заўважыць, што яна ўяўляе сабою  праект-заклік, які, спадзяюся, будзе пачуты. Фармат гэтага праекта адчынены, разлічаны на вашае, паважанае спадарства, абмеркаванне, вашы заўвагі і падказкі. Вялікія спадзяванні ‒ на навукова-практычны досвед супрацоўнікаў Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай Навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа.

З чаго пачаць? Можа быць, з рэдакцыйнай калегіі, дэталёвага абмеркавання зместу будучага «Альманаха бібліяфіла»..?

У любым выпадку справа выдання такога зборніка, спадзяюся, гадавіка сістэмнага характару – справа неабходная. І чым раней пачаць яе рэалізацыю, тым хутчэй будзе зроблены рашучы крок да аб’яднання бібліяфільскіх сіл у Беларусі.

 

Мікола Міршчына

 

 

Прочитано 250 раз