Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Радэнка М. Бйелановіч. Касмічная цішыня. Вершы

  • Вторник, 03 декабря 2019 23:49

Пераклала з сербскай мовы Даяна Лазаравіч.

КАСМІЧНАЯ ЦІШЫНЯ

 

Калі далікатныя бярозы шамацяць

Жоўты колер калі восень прыносіць

Калі неба адчыняе вокны

 

Заві мяне па раніцах зялёных

Калі чырвоныя ружы праколваюць

Зрабі крок, калі зіма злуецца

 

Смерць раптоўная калі знойдзе мяне

Што я цябе любіў, я дарую табе

Прынясі мне толькі кветкі на магілу

 

Калі Сусвет перамагае цішыня

Праз зоркі ціха мне перадай вітанне

Калі снежная белізна захопіць мяне

 

                     

 

 

ХАЛОДНАСЦЬ ВОСТРАЯ

 

У сярэдзіне зімы халоднасці вострай

Вось калі я тябе раскажу ўсё пра сябе

Мы сустрэнемся пад спадніцай бярозы

 

Мы ўпрыгожым неба зоркамі

І будзем цалавацца вуснамі агнявымі

Ты будзеш абдымаць мяне ледзянымі рукамі

 

Калі ружовае віно ўзбагачае мяне

Ты адчуваеш радасць у вачах

Вечная любоў ува мне будзе жыць

 

Твае вочы – тыя чорныя гронкі

Будуць асвятляць нябесныя адлегласці

Багі паслухмяна кланяцца будуць

 

 

 

 

МАЛІТВА ЖОНЦЫ

 

Напалову парэзаная ноч

Чорныя мячы

Рэжуць дарогу

Я прыйшоў здалёк

Рукі пакладзі

На маё плячо

Каб ноч вышла

З мяне

Пакінь святло

У вачах

 

 

 

 

БЯЗ МАРАЎ 

 

Я падарожнічаю па тваёй

Душы

Ложак з сумам

Не пакрывай

Я чакаў стагоддзямі

Адчыні дзверы душы

Абдымі мяне

Гаючымі рукамі

Я раблюся

Ледзяным морам

Бяз мараў

 

 

 

 

 

ЖАНЧЫНА І НОЧ

 

Беласкурае

Крыштальнае святло

Пахне

Фіялетавае неба

Залатыя зоркі

Паміраюць на гарызонце

Ноч – вялікая таямніца

Для закаханых і птушак

Трансфармуйся разы

Вода возера

Прыемна купацца

У месячным святле

Пакуль глядзяць на цябе

Вочы возера

Згубіла дарогу

Тая жанчына

Якая вечна шукае мяне

Праз кольца сонца

Жыццё набліжаецца

 

 

 

 

Біяграфія паэта

 

Радэнка Бйелановіч (серб. Раденко Бјелановић), нарадзіўся 11 студзеня 1947 года ў Веліцы пад Чакорам, Чарнагорыя. Па прафесіі – настаўнік рускай мовы і літаратуры. Перакладае з рускай на сербскую і з сербскай на рускую. Прадстаўлены ў некалькіх альманахах і зборніках. Бйелановіч апублікаваў кнігі: «Додир лета» (з С. Улаховічам і М. Пятровічам – Адзінства, Прышціна, 1971 г.), «Црном водом» (Літаратурны клуб імя Катарыны Багдановіч, Крагуевац, 2001 г.), «Сјутра долази Периша» (Комови, Андриевица, 2005 г.), «Ћилан» (Літаратурны клуб імені Катарыны Багдановіч, Крагуевац, 2007 г.), «Магленик» (Літаратурны клуб імя Катарыны Багдановіч, Крагуевац, 2009 г.), «Велика» (Недзяржаўнае аб'яднанне ВЕЛИЧКА КАПЕТАНИЈА, АП Принт, 2015 г., Падгорыца.), «Велчка одница» (Свет књиге, Бялград, Таварыства пісьменнікаў Крагуевац, 2016 г.).

За паэзію атрымаў узнагароды і пахвалы. Лаўрэат прэстыжнай прэміi імені Воіслава Бркавіча. Рэдагаваў і ўкладаў некалькі кніг розных жанраў. Яго паэзія перакладзена на некалькі замежных моў. Займаецца літаратурнай крытыкай. Быў рэдактарам паэзіі і прозы ў штотыднёвіку «Святло», г. Крагуевац. З'яўляецца галоўным арганізатарам «Джурджэвданскіх сустрэчаў паэтаў», якія праходзяць у межах Ярмаркі кніг і графікі ў Крагуевацe. Бйелановіч з'яўляецца прэзідэнтам Крагуевацкай асацыяцыі пісьменнікаў, членам Aсацыяцыі пісьменнікаў Сербіі.

Жыве і працуе ў Крагуевацe.

 

 

 

 

Прочитано 53 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии