Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паэзія «ЛіМа». Саня Малей. «Ды пра столькае ж хацелася пагаварыць…»

  • Среда, 11 августа 2021 18:05

* * *

тэт-а-тэт

то адзін то другі

з кутоў цвыркуны

* * *

зімовая набярэжная

дачка называе станцыю

лёдачнай

* * *

вось і пабачыліся...

два гваздзікі

ў святле агнічкі

* * *

новы смартфон —

ды пра столькае ж

хацелася пагаварыць

* * *

марозная раніца

вызірнуў з шафы

краёчак міні

* * *

Discovery channel

за акном якісьці

ніягарскі снегапад

* * *

як жа рана...

цямнее

на сельскіх могілках

* * *

ціхае дыханне

міргае яе смартфон

на маёй зарадцы

* * *

сынаў пакой

жыве сваім жыццём

чарапашка

* * *

далёкі дабравест

павольна складае

пялёсткі гарлачык

* * *

вечаровая спёка

адступае мора

месяцовай хадой

* * *

ператварэнне

ў месяцовым ззянні

свой-чужы сад

* * *

маладзік

няяркае святло медуз

уздоўж узбярэжжа

* * *

па-за зонай доступу

у раскіслым полі

маладыя бярозкі

* * *

дзве таблеткі

да ежы і пасля

павольна падае снег

* * *

грыбны дождж...

разам з сынам

ля магілы бацькі

* * *

казка на ноч

просіць купіць пудзеля

і блакітны парык

* * *

капеж

усё радзей

твае званкі

* * *

вясновыя аблокі

крыху вольнага месца

паміж санкамі і роварам

* * *

яблыневы сад —

збірае дзятва

леташняе лісце

* * *

сонны клас —

вучыцца лётаць

вясновая муха

* * *

чырвонае святло

неспадзявана пераходзім

на «ты»

* * *

Дзень Перамогі

ў пераходзе доўгі-доўгі

пройгрыш на гармоніку

* * *

густы снегапад

мяняюцца слядамі

сустрэчныя мінакі

 

Крыніца: Літаратура і мастацтва №31/2021

 

Прочитано 262 раз
Другие материалы в этой категории: « Глеб Ганчароў. «Прадчуванне мовы». Вершы