Среда, 03 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памёр славуты беларускі мастак Леанід Шчамялёў

  • Пятница, 15 января 2021 22:19

Развітанне з колерам вайны.

Краіна развітваецца яшчэ з адной яркай асобай – народным мастаком Беларусі, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны Леанідам Дзмітрыевічам Шчамялёвым.

Амаль два дзесяцігоддзі назад у Мінску была заснавана дзяржаўная Гарадская галерэя твораў Л. Шчамялёва. У яе аснове – працы, якія мастак падараваў сталіцы. Дзякуючы і таму, што часта ў ёй можна было сустрэць і самога Леаніда Дзмітрыевіча, дзякуючы руплівасці колішняга яе шмтагадовага дырэктара мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель, галерэя прыцягвала наведвальнікаў, вылучала нейкую асаблівую энергетыку шчырасці.

Нараджэннем з лютага 1923 года, Леанід Шчамялёў і ў самым сталым узросце заставаўся актыўным, генератыўным творцам. А ўвогуле ў плынь, у вялікую раку выяўленчага мастацтва ён увайшоў яшчэ ў даваенны час. Атмасферу жывапісу ён пачаў спасцігаць у родным Віцебску, дзе, здавалася, сам горад дыхаў жывапісам. Дзе ў 1920-1930-я гады колеры наваколля – Зямлі і Неба паядноўваліся з фарбамі і як быццам самі па сабе стваралі неўміручыя, прыцягальныя карціны…

Сярод пасляваенных настаўнікаў Леаніда Шчамялёва – легендарны Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Вучань аддзячыў свайго настаўніка, намаляваўшы яго выразны, красамоўны партрэт, у якім усе пазнаюць і характар Віталя Цвіркі, і яго няўрымслівае жаданне служыць мастацтву, жывапісу шчыра, без аглядкі на час і абставіны. Такім, на мой погляд, быў і Леанід Шчамялёў. Высокія пасады ў Саюзе мастакоў, высокія ўзнагароды – ордэны, медалі, прэміі, здаецца, не псавалі яго, не змякчалі цвёрды ўнутраны стрыжань, які сфарміраваўся напрыканцы 1950-х – у пачатку 1960-х гадоў, калі «адліга» нагадала ўсім творцам, што за мітуснёй і падлагоджваннем афіцыёзу можна згубіць сябе, нагадала, што ў мастацтве застаецца толькі сапраўднае. Астатняе – хлусня, падробкі – усё гэта мінецца, нават, здараецца, не вытрымлівае праверкі часу на дзесяцігоддзе-другое, знікае раней, чым сыходзіць з жыцця сам аўтар…

З сыходам Леаніда Шчамялёва можна сказаць і пра тое, што пайшло з жыцця ўсё пакаленне мастакоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны… Пакаленне, якое было захавальнікам мастацкай памяці пра драматычныя і гераічныя падзеі.

Сяргей Шычко

Фота: БЕЛТА

Прочитано 714 раз
Другие материалы в этой категории: « Я вырас тут… Казахстан и Беларусь в его сердце »