Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сусветны дзень пісьменніка 3 сакавіка адзначаць на канале «Беларусь 3»

  • Пятница, 26 февраля 2021 12:14

Сусветны дзень пісьменніка 3 сакавіка на канале «Беларусь 3» адзначаць паказамі праграм, прысвечаных беларускім класікам. А 5 сакавіка ўбачым экранізацыю п'есы «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, юбілей якога адзначаецца сёлета. 

У рамках праекта «Запіскі на палях», які распавядае пра тых выбітных людзей, якія сваімі рукамі і словамі будавалі айчынную культуру, згадаем пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў. Убачым выпускі «Адам Міцкевіч: чужая нявеста», «Андрэй Макаёнак: апостал беларускай драматургіі», «Якуб Колас: самая прыгожая кветка Палесся», «Ніл Гілевіч: родны і народны». Выпускі праграмы «Камертон» будуць прысвечаны паэту Уладзіміру Мазго, які адзначае дзень нараджэння 5 сакавіка, а таксама заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Мікалаю Чаргінцу. А выпуск аўтарскай праграмы Уладзіміра Арлова «Люблю і памятаю», дзе аўтар згадвае тых, з кім яго ў свой час звёў лёс, раскажа гледачам пра Уладзіміра Караткевіча.

Нам таксама пакажуць выпуск дадзенага праекта 5 сакавіка, ён будзе прысвечаны драматургу, паэту, сатырыку, народнаму пісьменніку БССР Кандрату Крапіве. У гэты дзень адзначым 125 гадоў з дня нараджэння майстра слова. Для тых, хто любіць глядзець экранізацыі напісанага ў кнігах, на «Беларусь 3» пакажуць кінастужку «Хто смяецца апошнім» вытворчасці «Беларусьфільм». Сатырычную кінакамедыю зняў Уладзімір Корш-Саблін у 1954 годзе. Годам раней рэжысёр прадставіў экранізацыю п'есы пісьменніка «Спяваюць жаваранкі». Ён высока цаніў літаратуру, і з ім, адчуваючы гэтае шчырае стаўленне да мастацкага слова, сябравалі многія пісьменнікі, якія заўсёды ахвотна падключаліся да працэсу стварэння фільмаў. Сам твор Кандрата Крапівы ўбачыў свет яшчэ ў 1939 годзе, але, што і робіць сапраўдную літаратуру класікай, яго сюжэт не страчвае сваёй актуальнасці да сённяшняга дня. Дарэчы, камедыю пасля выхаду паставілі ў Купалаўскім тэатры, а вось кінаверсія з'явілася значна пазней.

Дзеянне адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце ў 50-я гады. Супрацоўнік Туляга расказвае сваім калегам — вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры — што пешаход на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгалецкага, які некалі служыў у Варонежы. Туляга спалоханы і просіць нікому пра гэта не расказваць. Размову калег чуе пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. А яшчэ распаўсюджвае чутку пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса, які напярэдадні раскрытыкаваў Зёлкіна, атрымаў дрэнныя водгукі. Дырэктар — невук, трапіў на пасаду па сувязях, — вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, як вядома, смяецца той, хто смяецца апошнім. Ролі герояў у фільме выконваюць акцёры Уладзімір Уладамірскі, Барыс Платонаў, Глеб Глебаў, Лілія Драздова і іншыя. Трэба адзначыць, што Глеб Глебаў нават атрымаў за сваю ролю Тулягі Дзяржаўную прэмію СССР.

Кінастужка «Хто смяецца апошнім» — гэта вострая сатыра на тое, што наяўнасць «карысных сувязяў» і «ўменне падтрымаць патрэбнага чалавека», незалежна ад прафесіі, часам аказваюцца важнейшыя за талент, адукаванасць, прыстойнасць. І гэта тая сітуацыя, якая, на жаль, не змяняецца з часам. Глядзіце, разважайце і перачытвайце нашых класікаў.

Алена Драпко
Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Згадаем майстроў слова

Прочитано 635 раз