Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Юлія Алейчанка. «Хапаю рукамі мрояў галіны...» Вершы

Юлія Алейчанка – літаратуразнаўца, паэтэса, перакладчыца, галоўны рэдактар часопіса «Нёман».

 

Раніца 1 студзеня

 

Не сарвацца з вакна шматпавярхоўкі,

Не глытнуць апошнюю кроплю радасці –

Дзень светлы такі, як даўно не было.

 

Хлопчык вязе санкі па асфальце без снегу –

Час ідзе, а мы ніяк не сталеем.

 

* * *

Я цяпер ведаю, дзе баліць душа.

Ведаю дакладнае месца ў грудзях,

Якое хочацца захінуць рукой.

 

У якое хочацца пасяліць цёплых птушак,

у якое хочацца кінуць семкі раслін,

якое невыносна ные, калі пустое.

 

У агніцах начэй я залівала яго слязьмі

і не бачыла нават столь

у размытых лінзах.

 

Дзесьці на сятчатцы адбіўся страх.

Утаймуй яго.

Скажы, што я не вінаватая.

 

* * *

Колькі сонцаў таму

аддавала табе сваё сэрца?

…Купальскім колам

кацілася шчасце

у бары варожыя,

у рэкі сцюдзёныя.

Хіба птушкі

знойдуць яго ранкам агністым?

Няхай на дужых крылах

нясуць яго ў рукі мае…

Каменьчыкам каштоўным

павешу на грудзі.

Няхай свеціцца!

 

* * *

Вялізнай Арахнай сядзіць павучыха ў куце майго пакою.

Я бачу нават вочы яе, сусветы ў мініяцюры.

Кожны дзень слёзна прашу спыніцца,

А яна ўсё тчэ і тчэ

Вязьмо майго лёсу і жаху.

«Твае продкі ведалі

                                   смак цёплай крыві,

А ты ўсё сілкуешся прэсным»…

Прачынаюся ноччу пад поўняй столі,

Хапаю рукамі мрояў галіны.

Бягу,

       бягу

               праз гушчар…

Прыміце за сваю!

 

* * *

Увесь год мне выпадала руна Одзіна,

чысты знак невядомасці і таямніцы.

І я білася з доўгімі буднямі,

ламаючы пазногці

і разбіваючы каленкі

да крыві.

 

Я хавала свае слёзы ў чашах Грааля –

Усё адно ты не ведаеш усіх копій.

 

Я марыла стаць новай,

як альпійскае святло на снезе.

*

Я знікаю.

Пасадзі

гэтую семку.

 

 

Прочитано 347 раз