Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Юлія Алейчанка. «... Як семя дзьмухаўцоў». Вершы

  • Четверг, 15 апреля 2021 14:27

Юлія Алейчанка літаратуразнаўца, паэтэса, перакладчыца, галоўны рэдактар часопіса «Нёман».

 

* * *

Снежань заснежыў, вядзе за руку

ў далеч адвечную лёсу.

Хтосьці трымае мяне на курку,

хтосьці глядзіць у нябёсы.

Слепяць вітрыны, і быццам няма

смерцяў, і енку, і плачу...

Кожнаму шчодра падорыць зіма

Скон ці жар-птушку-ўдачу.

Кожны адкажа, у чым саграшыў,

кожны пасаг атрымае...

Выйдзеш у снежань... і быццам не жыў:

Новая зорка страчае.

 

* * *

Там, дзе пякучы боль –

Будзе нямы адчай.

Проста зірнуць дазволь:

Крыўдзі ці выбачай.

 

Проста на веях снег

Тае, бы шчасця міг...

Кожны з нас – чалавек

Лепшы за нас ДВАІХ.

 

* * *

А люты цяпер снежны...

Я помню глыток шчасця:

Як быццам ляцець з вежы,

Падзення – не дачакацца.

 

Я помню свае мары

І сонца на снезе пырскі.

Хто б ведаў – палёт марны,

Хто б ведаў – зямля блізка.

 

* * *

Сёння адчула вясну.

Можа, чарговы раз

Выпадзе мне гасцяваць

У светлых марах маіх,

У шчырых абдымках вятроў.

Можа, я выжыву зноў

Там, дзе нельга спяваць.

Там, дзе на слёзы «харам».

Там, дзе паднебны храм

Прыме маю віну...

Выжыву ці... засну

У кветках засохлых, старых.

 

* * *

Слухаеш: вершы чытае надрыўна.

Бачыш: у паперкі блізарука ўзіраецца.

Божа, каму такая дастанецца?

Натуральная, як семя дзьмухаўцоў.

 

Куды ты спяшаешся з залы?

Спыніся хаця б на міліметр,

Абдай паветрам сонечным…

 

Ноччу ў прасторным ложку

Прыціскае калені да грудзей,

Глытае спазмы пакуты.

Дзяўчо, хто свет табе засціў?

 

Пацярпі, улетку зробішся багоўкай.

 

* * *

Мы сустрэнемся ля каменных ружаў.

І ў кішэні тваёй будзе ключ ад нашага лета.

Не аддавай мне яго пакуль, каб не згубіла.

Бо я губляю хутка

сябе – ранейшую, цябе – новага.

Нас – разам,

як фігуркі на вясельным торце,

зразаю…

 

Не пытайся пра вечнае заўтра,

Завяжы мне вочы

даўгім пасам праспекту.

Падвядзі мяне, сляпую,

да вады.

Я хачу слухаць толькі

вялікіх чаек.

Яны, як і я,

так прагнуць

свабоды…

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 479 раз