Четверг, 04 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларуска-аўстрыйскія стасункі ў галіне медыя і кнігавыдання

  • Понедельник, 20 января 2020 10:08
  • Автор 

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з аўстрыйскім амбасадарам у нашай краіне спадарыняй Алаізіяй Вёргеттэр.

У час абмеркавання надзённых пытанняў, у якім прынялі ўдзел міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра Ігар Бузоўскі, былі закрануты тэмы, звязаныя з двухбаковым супрацоўніцтвам ў галіне медыя. Ішла размова і пра беларускае кнігавыданне. У прыватнасці, згадваўся і вопыт супрацоўніцтва аўстрыйскага боку з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Спадарыня Алаізія Вёргеттэр адзначыла, што аўстрыйскаму чытачу найболей цікава дакументальная літаратура, якая ў тым ліку ўзнаўляе няпростыя тэмы Другой Сусветнай вайны.

Таксама закраналіся пытанні ўзаемаадносін творчага, пісьменніцкага супольніцтва Беларусі і Аўстрыі. Між іншым, у Беларусі добра ведаюць аўстрыйскую нацыянальную літаратуру. У апошнія дзесяцігоддзі надрукавана нямала кніг пісьменнікаў Аўстрыі ў перакладзе на рускую і беларускую мовы. Бібліяграфічная інфармацыя на гэтую тэму, падрыхтаваная Нацыянальнай кніжнай палатай Рэспублікі Беларусь, перададзена Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Аўстрыйскай Рэспублікі спадарыні А. Вёргеттэр.

Сяргей Шычко

Прочитано 42 раз Последнее изменение Понедельник, 20 января 2020 10:08