Воскресенье, 15 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Усвядоміць веліч і вышыні…”: Адам Ахматукаеў. Расія, Чачня

  • Четверг, 03 января 2019 15:50
  • Автор  Сугучча

Сябры беларускай літаратуры.

“Усвядоміць веліч і вышыні…”:

Адам Ахматукаеў. Расія, Чачня.

Трымаю ў руках невялічкую кнігу беларускай паэзіі на чачэнскай мове. З’явілася яна на свет дзякуючы настойлівасці перакладчыка Адама Ахматукаева. Яшчэ раней яго пераклады беларускай паэзіі з’явіліся ў чачэнскім літаратурна-мастацкім і грамадска-перыядычным друку.

А ў кнізе перакладаў Адама Ахматукаева “Старонкі беларускай паэзіі”, што выйшла на пачатку 2018 года ў Грозным, на чачэнскай мове змешчаны творы Францыска Скарыны, Якуба Коласа, Янкі Купалы (у тым ліку – і яго паэма), Максіма Багдановіча (дваццаць пяць вершаў! Фактычна – аснова будучай чачэнскай кнігі аўтара “Вянка”), Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Міколы Купрэева, Яўгеніі Янішчыц, Навума Гальпяровіча, Алеся Каско, Віктара Шніпа, Алены Стэльмах, Алеся Бадака, Марыі Кобец, Валерыі Радунь, Юліі Алейчанкі. І хаця тыраж кнігі не вельмі вялікі, пераклады яшчэ раней друкаваліся ў часопісе “Орга”, газеце “Даймахк”.

Пераклаў Адам Ахматукаеў і ўвесь цыкл купалаўскіх санетаў. І з купалаўскай паэзіі, ужо пераўвасобленай на чачэнскую мову, можа вырасці новая перакладная кніга. Гэта проста выдатны рух у развіцці беларуска-чачэнскіх літаратурных адносін. Раней, відаць, толькі верш “А хто там ідзе?” быў надрукаваны ў Грозным – у часопісе “Орга” (другі нумар за 1982 год). Гэты ж пераклад увайшоў у вядомы зборнік “А хто там ідзе?” на мовах свету”, укладзены беларускім літаратуразнаўцам Вячаславам Рагойшам, які выйшаў у Мінску.  Перакладчык на чачэнскую – Алвадзі Шахіеў.

 … -- Паэт і перакладчык Алвадзі Шахіеў, – расказаў неяк у Мінску Адам Ахматукаеў, – быў надзвычай аўтарытэтным пісьменнікам у нашым асяроддзі. Нарадзіўся ў красавіку 1947 года ў Ошскай вобласці Кіргізскай ССР. Так, у Ошскай вобласці, у час дэпартацыі нашага народа. Вярнуўшыся дадому, у 1970 годзе Алвадзі Шахіеў закончыў філалагічны факультэт Чачэна-Інгушскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1979 – закончыў Вышэйшыя Літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтар выдатных зборнікаў грамадзянскай і лірычнай паэзіі “Полымя кахання”, “Трава-мурава”, “Начныя птушкі”, “Пульс”, “Сумленне”, “Вежы мужнасці”, “Запавет”… Шмат друкаваўся ў маскоўскіх часопісах – “Молодая гвардия», «Дон», «Наш современник», «Звезда»… Між іншым, Алвадзі Шахіеў – рэдактар першага перакладу “Карана” на чачэнскую мову.  Нядаўна наш калега, выдатны паэт пайшоў з жыцця. Мне хацелася б, каб беларусы пачулі яго паэтычнае слова. Каб зразумелі, асэнсавалі, паэт якога масштабу прыхінуўся да ўсведамлення значнасці, велічнасці легендарнага купалаўскага твора.

Не сумняюся, што і сам Адам Ахматукаеў – з кагорты лепшых літаратараў у сучаснай гісторыі Чачэнскай Рэспублікі. І менавіта дзякуючы яго старанням, ягоным памкненням у Грозным яшчэ выйдуць новыя кнігі беларускіх паэтаў. І Янкі Купалы, і Максіма Багдановіча, а мо яшчэ – і Аркадзя Куляшова, Рыгора Барадуліна, Міколы Купрэева, Пімена Панчанкі, Анатоля Сыса…

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 188 раз Последнее изменение Четверг, 03 января 2019 15:50
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии