Вторник, 19 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя пераклады беларускай паэзіі на сербскую мову

  • Пятница, 18 января 2019 12:22
  • Автор  Сугучча

Перакладчыца з Бялграда Даяна Лазаравіч па-ранейшаму ўражвае сваёй актыўнасцю, прыемна здзіўляе сваёй трывалай увагай да беларускай паэзіі.  

У часопісе “Вясна” (снежаньскі нумар за 2018 год), які выдаецца на філалагічным факультэце Бялградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з’явіліся перакладзеныя Даянай Лазаравіч вершы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. А ў маладзёжным літаратурна-мастацкім часопісе “Зорная дарога” (нумар за студзень-люты 2019 года) надрукаваны вершы Цёткі на сербскай мове.

“Мяне як перакладчыцу аднолькава прывабліваюць і беларуская паэтычная, і сучасная паэзія, – гаворыць Даяна Лазаравіч. – Хацелася б, зразумела, каб у галіне мастацкага перакладу рэалізоўваліся пэўныя праграмы. Каб уся наша праца насіла не толькі саматужніцкі характар…”

Сапраўды, наспела патрэба ў стварэнні ў Беларусі Цэнтра перакладу, які праяўляў бы ўвагу да прэзентацыі беларускай літаратуры ў розных краінах свету. Сёння і ў самой Беларусі выдаецца шмат перакладной літаратуры. Хацелася б, каб гэты накірунак і надалей развіваўся.

 

Сяргей Шычко

 

 

 

 

Прочитано 133 раз Последнее изменение Пятница, 18 января 2019 12:22
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии