Воскресенье, 15 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Уолт Уітмен: “Пра Чалавека сучаснага я спяваю…”

  • Воскресенье, 03 февраля 2019 22:42
  • Автор  Созвучие

Амерыканскі паэт Уолт Уітмен (1819 – 1892) фактычна перавярнуў сусветныя ўяўленні пра амерыканскую паэзію. З яго кнігі “Лісце травы” пачалася яе новая гісторыя. Мажліва, якраз гэтая ацэнка і стала для беларускага паэта і перакладчыка Янкі Сіпакова падставай для таго, каб звярнуць увагу на Уітмена і перакласці яго на беларускую мову.

Сёлета “Мастацкая літаратура” у чарговы раз адрасуе чытачу кнігу Уолта Уітмена “Лісце травы” на беларускай мове (гэта ўжо трэцяе выданне). “Пра жыццё, бязмежнае ў жаданнях, пульсаванні і сіле,/ Радаснае, створанае па цудоўных законах для самых/ вольных дзеянняў,/ Пра Чалавека Сучаснага я спяваю”, -- гаворыць Уітмен, дзякуючы Янку Сіпакову звяртаючыся да беларускага чытача.

Цяжка сказаць, наколькі стане папулярнай гэтая кніга ў беларускага чытача. І наклад яе ў сёлетнім выданні “Мастацкай літаратуры” не дужа высокі нават для перакладной літаратуры – усяго 300 асобнікаў. Але нельга не нагадаць: паэзію Уітмена чытаюць у ЗША і ў сённяшні “непаэтычны” век. Вершы класіка амерыканскай літаратуры становяцца падставай для нараджэння новых музычных і кінематаграфічных твораў, так ці іначай і сёння ўплываюць на амерыканскую мастацкую літаратуру.

Кніга “Лісце Травы” Уолта Уітмена, песняра “сусветнай дэмакратыі”, сусветнага братэрства людзей, песняра кахання і сяброўства, выйшла на беларускай мове у пярэдадзень XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая будзе працаваць у Адміністрацыйным будынку па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 14.

Сяргей Шычко

Прочитано 157 раз Последнее изменение Пятница, 26 апреля 2019 13:35
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии