Версия для печати

“Далягляды”: новыя пераклады паэзіі Эдгара Алана По

  • Понедельник, 04 марта 2019 12:12
  • Автор  Сугучча

Амерыканскага пісьменніка Эдгара Алана По (1809 – 1849), які засведчыў сябе і ў паэзіі, і ў прозе, і ў літаратурнай крытыцы, па праву лічаць паэтам-наватарам, які адкрыў новыя шляхі ангдамоўнага вершаскладання. Відавочна, што і новы выпуск альманаха “Далягляды” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2019) не мог абмінуць творчасць класіка.

У раздзеле “ЗША” змешчаны два вершы Эдгара Алана По – “Крумкач” і “Эльдарада”. Перакладчык – Андрэй Хадановіч. “Неяк поўначчу панылай я сядзеў, як над магілай,/ Над пісьмёнамі, расклаўшы старажытны стос папер. / Раптам ціхі стук у дзверы мае змрочнае кватэры / Разагнаў усе хімеры. “Мабыць, нейкі візітэр, – / Я падумаў, – не хвалюйся, проста позні візітэр/ ля дзвярэй тваіх, павер.”

“Крумкач”, з часу напісання якога ў хуткім часе мінецца два стагоддзі, і зараз хвалюе і чытача, і паэтаў, якія лічаць за гонар пераўвасобіць твор на сваю родную мову, якія бачаць у вершы такую моц і сілу, што нараджае ў цемры сумненняў і трывог веру і святло. А што можа быць важней для паэзіі, як адкрыты, шчыры, даверлівы дыялог з чытачом, разлічаны на выспяванне ў чалавеку прыгажосці, надзеі, спадзяванняў на лепшае?!.

Варта нагадаць, што здзейсненае ў літаратуры Эдгарам Аланам По – пастаянна ў полі зроку беларускіх перакладчыкаў і зараз, на пачатку XXI стагоддзя: “Бабілёнская бібліятэка: замежная літаратура ў перакладах Нашай Нівы” (2007, уступ Л. Баршчэўскага), “Маска Чырвонае Смерці: выбраныя навелы, вершы, эсэ” (2011), “Злачынства, сэр!: зборнік дэтэктыўнага апавядання” (2013).

Сяргей Шычко

 Ілюстрацыя

Прочитано 142 раз Последнее изменение Понедельник, 04 марта 2019 12:15
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии