Четверг, 14 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Легендарныя “Санеты” Купалы: новае выданне

  • Пятница, 15 марта 2019 11:31
  • Автор  Сугучча

Ужо аднойчы цыкл санетаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы выходзіў калектыўным зборнікам на мовах народаў свету. Тады ўкладальнікамі кнігі сталі доктар філалагічных навук Вячаслаў Пятровіч Рагойша і ўнучатая пляменніца Янкі Купалы Жана Казіміраўна Дапкюнас, якая ў той час працавала дырэктарам музея Песняра. Зараз, як нам паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, рыхтуецца новае выданне. Расказвае дырэктар музея Алена Ляшковіч:

– Спадчына класіка беларускай літаратуры хвалюе паэтаў, перакладчыкаў розных краін. Шмат хто лічыць за гонар спрычыніцца да перакладу вялікай паэзіі вялікага творцы. У музея наладжаны добрыя міжнародныя стасункі. На нашу пляцоўку прыходзяць дыпламаты, прыязджаюць госці з розных краін. Мы самі едзем з выстаўкамі ў розныя куточкі свету. І як вынік – розныя творчыя, грамадскія праекты. Усё гэта мы робім і дзеля Купалы, і дзеля пашырэння ведання пра Беларусь у свеце.

Вось і зараз для выдавецтва “Мастацкая літаратура” збіраем адмысловую кнігу – новае выданне зборніка “Санеты” на мовах свету”.

–  Пераклады на якія мовы ўжо зараз знаходзяцца ў партфелі творчага праекта?

–  На армянскую. Перакладчыкі – Сірануш Алексанян, Ані Пашаян. На грузінскую пераклаў Аляксандр Элердашвілі. На літоўскую – Эвалдас Ігнатавічус. На мангольскую – Галаарыд Бадам-Ачыр. На рускую – Максім Замшаў, галоўны рэдактар «Литературной газеты».

–  Дарэчы, пераклад на рускую быў прэзентаваны пад час правядзення XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў лютым 2019 года.

– Так, і мы былі рады, што Купала, вобразна кажучы, прысутнічаў на кніжным форуме. Максім Замшаў удзельнічаў і ў лютаўскім Міжнародным сімпозіуме “Пісьменнік і час”. І другія перакладчыкі спрычыніліся да “Санетаў” праз удзел і ў выстаўцы, і ў сімпозіуме “Пісьменнік і час”. Мы ўдзячны міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь за такое арганізацыйнае спрыянне гэтаму праекту, за наладжванне сувязяў многіх нацыянальных літаратур свету і з Купалаўскім музеем…

– А што да перакладаў, то “Санеты” на свае родныя мовы пераўвасобілі яшчэ і сербская перакладчыца Даяна Лазарэвіч, славацкі паэт Яраслаў Рэзнік, чачэнскі майстар вершаскладання Адам Ахматукаеў, народны паэт Чувашыі Валеры Тургай, шорская паэтэса Любоў Арбачакава. Зараз вось адправілі тэкст, падрадкоўнікі санетаў нагайскаму паэту Анварбеку Култаеву і табасаранскай паэтэсе Сувайнат Кюрэбекавай. Так што, спадзяюся, што зборнік перакладаў будзе досыць унушальным і істотна дапоўніць ужо тую кнігу перакладаў “Санетаў”, якую некалі выдавалі ў Беларусі.

– Калі пабачыць свет зборнік перакладаў?

– У “Мастацкай літаратуры” паабяцалі, што кніга ўбачыць свет да Дня беларускага пісьменства, які сёлета адбудзецца ў Слоніме.

– Будзем чакаць! Дзякуй за размову, Алена Раманаўна! 

Гутарыў Мікола Берлеж

Прочитано 117 раз Последнее изменение Пятница, 15 марта 2019 11:32
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии