Пятница, 15 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Башкірскія матывы на старонках “Полымя”

  • Воскресенье, 31 марта 2019 16:06
  • Автор  Сугучча

У майскім – пятым па ліку за гэты, 2019 год, – нумары літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя” выходзіць падборка вершаў паэтаў Башкартастана.

“Полымя” разам з сваім аўтарскім перакладчыцкім актывам прадаўжае шчодрую беларускую справу – знаёміць з іншым паэтычным светам. Сёння, калі часам не стае магчымасцяў надрукавацца сваім, з родных селішчаў, паэтам, адбываецца нейкі дзіўны і, што б там не казалі, да канца незразумелы ўсплёск цікаўнасці да іншых мастацкіх прастораў. Так, зразумела, што падставай для гэтага працэсу з’яўляецца жаданне адкрываць чужое, нязведанае. Ясна, што даволі часта працэсу спрыяе ўсяго толькі імкненне надладжваць сувязі, іншых перакладаць і самому друкавацца на дзясятках моў… Літаратура, мастацкі свет разнастайны… І тым не меней, і ўсё ж… Адбываецца нешта шматабсяжнае, сыходзяцца людзі, сусветы, сыходзяцца культуры, менталітэты...

Раней мы не так і шмат ведалі імёнаў башкірскіх паэтаў. Хіба што на слыху было імя Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата самых прэстыжных савецкіх прэмій Мустая Карыма… З пакалення франтавікоў, ён быў у нашых уяўленнях не толькі равеснікам, але і, магчыма, роўным нашым Панчанку, Куляшову… Не, не іх таленту!.. Ён проста быў з іх пакалення. І калі чыталі мы башкірскага паэта Мустая Карыма, то хутчэй на рускай мове, а не па некалькіх перакладах адкрывалі сутнаснае, галоўнае ў яго паэзіі… Цяпер вось і ў гэтай “палымянскай” падборцы – беларускае прачытанне Мустая Карыма, яго вершаў. А разам з гэтым – і прачытанне іншых башкірскіх паэтаў розных пакаленняў: Шайхзады Бабіча (1895 – 1919), які паспеў выдаць усяго толькі адзін зборнік вершаў “Сінія песні. Малады Башкартастан” (1918), Тамары Ганіевай (нарадзілася ў 1951 годзе), Зульфіі Хананавай (нарадзілася ў 1970-м). Канешне ж, гэта толькі невялічкі, зусім невялічкі фрагмент з башкірскай нацыянальнай паэзіі, напоўненай творамі і імёнамі настолькі маштабна, што, можа быць, толькі татарскую літаратуру і магчыма параўнаць з ёю.  Мо з часам у скарбонку перакладаў башкірскай на беларускую мову дададуцца вершы, паэмы Марата Мусліма, Валіда Батыра, Ангалі Атнабаева, Фаніля Асянава, ды яшчэ некалькіх дзясяткаў мастакоў слова… І толькі тады ў некаторай ступені можна будзе весці размову пра адлюстраванне свету башкірскай паэзіі. Ці прыйдзе той час?.. Мяркую, што некалі прыйдзе. Усё вялікае пачынаецца з малога. Ды і паўтаруся, што жаданняў, руплівасці ў сучасных беларускіх перакладчыкаў сёння хоць адбаўляй. Знаёмяць чытача з паэзіяй Калмыкіі, Удмурціі, Татарстана, Чувашыі, Чачні, Кабардзіна-Балкарыі… У “Мастацкай літаратуры” выдаецца серыя “Сябрына: паэзія народаў Расіі”. Новая кніга – калектыўны зборнік вершаў з нацыянальных літаратур Расіі. Ёсць там і падборка башкірскіх аўтараў: Шайхзада Бабіч, Мустай Карым, Зульфія Хананава. Перакладчык – Віктар Шніп. У “Маладосці” (жнівеньскі нумар за 2018 год) – паэма башкіркі Зульфіі Хананавай “Ачаг” у перакладзе Марыі Кобец. Паціху, спакваля ствараецца прастора, беларуская прастора башкірскай паэзіі. І сваё месца ў гэтай агульнай карціне зойме і “палымянская” падборка, падрыхтаваная дзякуючы перакладчыцкім зацікаленням Віктара Шніпа, Іны Фраловай, Бажэны Ганушкінай. Спадзяемся, што ў хуткім часе будзе і працяг гэтай добрай справы.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 128 раз Последнее изменение Пятница, 26 апреля 2019 16:22
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии