Четверг, 21 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Публікацыі беларускіх аўтараў у Марый Эл

  • Понедельник, 01 апреля 2019 09:19
  • Автор  Сугучча

У часопісе “Ончыко” (Расійская Федэрацыя, Марый Эл) змешчаны новыя публікацыі твораў беларускіх пісьменнікаў.

Перакладчыкамі з’яўляюцца добрыя сябры беларускай літаратуры – Юрый Салаўёў і Святлана Архіпава. У перакладзе на марыйскую мову надрукаваны чатыры вершы Міколы Мятліцкага (іх пераклала Святлана Архіпава) і цыкл кароткіх апавяданняў Алеся Бадака “Акварэльныя краскі”, а таксама казка Алеся Карлюкевіча “Вавёрка піша сачыненне” (у перакладзе назва гучыць наступным чынам – “Роднае гняздо”). Перакладчыкам празаічных твораў выступіў марыйскі пісьменнік Юрый Салаўёў.

З ранейшай бібліяграфіі публікацый беларускіх пісьменнікаў у Марый Эл: перакладчыкі ў розныя гады звярталіся да творчасці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Еўдакіі Лось, іншых паэтаў і празаікаў Беларусі. Відавочна, што беларуская літаратура была не самай прыкметнай для марыйскага чытача. Пра гэта гаворыць і празаік, драматург, перакладчык Юрый Салаўёў: “Мы ведаем, што і ў татарскім, і ў чувашскім, і ў калмыцкім прыгожым пісьменстве беларуская нацыянальная літаратура прадстаўлена шмат шырэй. Спадзяёмся, што гэты пралік выправім. Спадзяёмся, што падтрымаюць нас і беларускія сябры. Ведаем, што зараз і ў Беларусі прыкладваюцца намаганні для шырокага прадстаўлення марыйскай прозы і паэзіі ў перакладзе на беларускую мову, за што мы толькі ўдзячны”.

Сяргей Шычко

Прочитано 116 раз Последнее изменение Пятница, 26 апреля 2019 16:21
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии