Вторник, 22 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры

  • Пятница, 07 августа 2020 13:50

Другім выданнем прыходзіць да чытача пераклад легендарнага рамана Джорджа ОРУЭЛА “1984”.

Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Выдавец А. М. Янушкевіч”. Наклад для перакладнога праекта ўражлівы – 1000 экзэмпляраў. Раман належыць пяру брытанскага пісьменніка, публіцыста, журналіста Джорджа Оруэла (1903 – 1950). Вядомасць у свой час набыла і яго аповесць “Скотны двор” (1945). Год нараджэння рамана “1984” – 1948… Нават у 2008 годзе Джордж Оруэл знаходзіўся на другім месцы ў спісе “50 знакамітых брытанскіх пісьменнікаў з 1945 года”. У сваім эсэ “Вы і атамная бомба” пісьменнік увёў тэрмін “халодная вайна”. “Паліцыя думак”, “вялікі брат” – гэта таксама “жывыя” знаходкі брытанскага літаратара, “жывыя” і сёння.

“1984” – самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству.

Упершыню на беларускай мове раман “1984” пабачыў свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 1992 годзе. У серыі “Бібліятэка замежнай прозы”. У пасляслоўі перакладчыка Сяргей ШУПА расказвае пра сваё ўласнае адкрыццё знакамітага твора, пра тое, што пераклад яго ажыццявіў упершыню, карыстаючыся спярша нямецкімі тэкстамі рамана (так, тэкстамі; яго вайсковы сябар дасылаў выразкі з Групы савецкіх войск у Германіі з дзвюх розных газет, у якіх адпаведна і пераклады былі рознымі), а затым – французскім перакладам. Спробы надрукаваць беларускае пераўвасабленне рамана Сяргей Шупа рабіў, пачынаючы з 1986-1987 гг.  І ў адным калектыўным зборніку, і ў беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісах. Некаторым поспехам стаў разварот з урыўкам з рамана Дж. Оруэла ў газеце “Літаратура і мастацтва” у лютым 1989 г.

Сяргей ШЫЧКО

Прочитано 698 раз