Вторник, 22 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ураджэнец Брэста заснаваў буйнейшае медыцынскае таварыства Кыргызстана

  • Пятница, 07 августа 2020 13:41

Столькі раскідалася па свеце ўраджэнцаў Беларусі, якія ўкладвалі і ўкладваюць свой унёсак у справу медыцыны, аховы здароўя ў розных старонках. Найперш – зразумела, на поставецкай прасторы. Але і ў Польшчы, Францыі, Германіі, ЗША, Ізраілі… З Гродзенскай губерні родам (нараджэннем з 1839 года) – Емяльян Адамюк, прафесар кафедры афтальмалогіі Казанскага універсітэта. Галоўны доктар Кубанскай вобласці Людвіг Адамовіч нарадзіўся ў 1823 годзе ў Віленскай губерні, тэрыторыю якой на той час складалі ў асноўным беларускія прасторы. У Слуцку ў 1821 годзе нарадзіўся славуты гінеколаг, акадэмік Імператарскай медыцынска-хірургічнай акадэміі Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі. Між іншым, з’яўляўся членам 34 (!) расійскіх і міжнародных навуковых таварыстваў…

Сярод тых землякоў-медыкаў, хто пакінуў след у медыцынскай справе за межамі Беларусі, -- і Мірон Яфімавіч ВОЛЬСКІ… Зараз імя яго, на вялікі жаль, далёка не кожны ведае і ў Кыргызстане, што ўжо казаць пра родны Брэст, Беларусь… А між тым уклад нашага земляка ў станаўленне медыцыны ў Сярэдняй Азіі, у прыватнасці, у Кыргызстане, надзвычай важкі, надзвычай грунтоўны.

Нарадзіўся Мірон Яфімавіч Вольскі ў 1892 годзе. Яшчэ ў Брэст-Літоўску. Так называўся горад над Бугам напрыканцы XIX стагоддзя. У 1915 годзе малады чалавек паступіў у Петраградскі псіханеўралагічны інстытут. А вось завяршыў адукацыю ўжо на медыцынскім факультэце Саратаўскага дзяржаўнага універсітэта – у 1920 годзе. Пасля заканчэння ВНУ з 1921 года Мірон Вольскі працуе ў шпітальнай тэрапеўтычнай клініцы Куйбышаўскага універсітэта. У 1939 годзе наш суайчыннік атрымлівае ступень доктара медыцынскіх навук. У 1939 – 1940 гг. загадвае кафедрай тэрапіі Куйбышаўскай ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1940 годзе Мірон Яфімавіч атрымлівае званне прафесара.

У 1941 г. вучоны і ўрач-практык узначаліў кафедру факультэцкай тэрапіі Кіргізскага  медыцынскага інстытута. І заставаўся на гэтай пасадзе ажно да канца свайго жыцця. Памёр Мірон Яфімавіч у 1958 годзе… Але, як кажуць, на лаўрах ураджэнец Брэста ніколі не спачываў. Поруч з выкладчыцкай працай, актыўнай урачэбнай практыкай прафесар настойліва займаўся і медыцынскай навукай. Яго зацікаўленні былі найперш звязаны з вывучэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы, рэўматызма, малярыі, паталогіі печані, а таксама з бальнеалогіяй. Мірон Яфімавіч асаблівую ўвагу звяртаў на вывучэнне ўплываў кароткатэрміновага і працяглага знаходжання чалавека ва ўмовах высокай горнай мясцовасці Кіргізіі. Цікавілі Вольскага і іншыя пытанні агульнай тэрапіі.

Менавіта Мірон Яфімавіч ажыццявіў апісанне халецыстыта (так званы Сімптом Вольскага) – хваравітасць пры лёгкім удары рабром далоні ў касым напрамку знізу ўверх па праваму падрэберры. Дзякуючы намаганням Мірона Вольскага ў 1941 годзе было заснавана Рэспубліканскае навуковае таварыства тэрапеўтаў (зараз Асацыяцыя урачоў па ўнутранай медыцыне). Гэта буйнейшае грамадскае навуковае медыцынскае аб’яднанне Кіргізіі, якое ўносіць несумненны вялікі ўклад у павышэнне кваліфікацыі ўрачоў і спецыялістаў па ўнутранай медыцыне, укараненні сучасных падыходаў у дыягностыцы і лячэнні ўнутраных захворванняў, арганізацыю медыцынскай дапамогі хворым з асноўнымі тэрапеўтычнымі захворваннямі. М. Я. Вольскі надрукаваў у гэтым тэматычным дыяпазоне болей 60 навуковых работ.

Нашаму земляку было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Кіргізскай ССР. М. Я. Вольскі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны”, двума медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Прочитано 683 раз