Казі Назруло Іслам – бенгальскі паэт, музыкант, рэвалюцыянер. Яго лічылі палымяным рамантыкам. Паэзія Казі Назруло Іслама ўзвышала людзей. І ў ёй, акрамя рэвалюцыйных матываў, гучалі і гучаць лірычныя ноткі. Відаць, таму і сапраўдная паэзія сапраўднага, вялікага творцы, выбітнага паэта, якога і сёння, праз шмат гадоў пасля смерці, ушаноўваюць найперш у Бангладэш. Бідрахі Кабі – паэт-мяцежнік, так называлі Казі Назруло Іслама, які пайшоў з жыцця зямнога 29 жніўня 1976 года. Некалькі дзесяцігоддзяў ён моцна хварэў, але ўсё ж дачакаўся незалежнасці Бангладэш. І зараз імя паэта з’яўляецца духоўным сімвалам народа гэтай вялікай краіны. Музахідул Іслам, грамадзянін Бангладэш, які жыве і працуе ў Беларусі, у Мінску, зрабіў падрадкоўнік, а брэсцкая паэтэса Марыя Кобец пераклала з гэтага падрадкоўніка невялікі верш вялікага паэта, класіка нацыянальнай літаратуры Бангладэш Казі Назруло Іслама.
Сяргей Шычко
Казі Назруло Іслам
ЖАНЧЫНА
Я не бачу ніякай існай розніцы
Паміж мужчынам і жанчынай.
І якімі б вялікімі і добрымі ні былі іх ўчынкі
Ў гэтым свеце,
Палова ад усяго гэтага – была справай жанчын,
Другая частка – мужчынскай.
З бенгальскай. Пераклад Марыі Кобец.