Понедельник, 21 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Горкая вестка з Казахстана: На 91-м годзе жыцця памёр казахскі літаратуразнаўца Шэрыіаздан Елеукенаў 

  • Понедельник, 03 августа 2020 08:11

Актыўны аўтар беларускага Інтэрнэт-партала «Созвучие: Литература и публицистика стран Содружества», ён болей за 200 разоў прысутнічаў на Інтэрнэт-старонках гэтага творчага праекта. Сваімі артыкуламі, рэцэнзіямі, нарысамі творчасці, прысвечаным класікам і яго сучаснікам, у тэкстах калег па літаратуразнаўству, увогуле казахскай літаратуры…

Вось і зусім, здаецца, нядаўна – напрыканцы студзеня 2020 года, ён выступаў з падрабязным разглядам сучаснай казахскай нацыянальнай літаратуры. У мяне асабіста засталася выпіска з тае Інтэрнэт-публікацыі – на тэму, што варта было б прачытаць, каб мець уяўленне пра развіццё сучаснай казахскай прозы. «Апошні доўг»  Абдзіжаміла Нурпеісава, «Мой Ауэзаў»  Зейнулы Кабдулава, «Феномен Абая»  Рамазана Тактарава, «Лёс»  Кабдзеша Жумадзілава, «Волга – Урал»  Анеса Сараева, «Пісьменнік і яго сябры»  Азільхана Нуршаіхава…

Нарадзіўся Шэрыіздан Рустэмавіч у ауле Аршалы Уланскага раёна Паўднёва-Казахстанскай вобласці – 3 верасня 1929 года. Закончыў сярэднюю школу ў горадзе Усць-Каменагорск. Паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Казахскага дзяржаўнага універсітэта імя С. М. Кірава. У 1951 – 1959 гг. – на журналісцкай працы ў абласной газеце «Камунізм туы». З 1959 года – выкладчык факультэта журналістыкі. З 1963 года – аспірант кафедры тэорыі літаратуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, якую закончыў па спецыяльнасці «літаратуразнаўства». У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Казахскі раман і сучаснасць» . Працаваў дацэнтам кафедры па гісторыі казахскай літаратуры філалагічнага факультэта Казахскага дзяржаўнага універсітэта. У 1967 – 1971 гг. – на партыйнай рабоце у ЦК Кампартыі Казахстана. У 1971 – 1986 гг. – старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета міністраў Казахскай ССР па друку (Дзяржкамвыдат). У 1986 – 1988 гг. – дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава.  У 1987 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ідэйна-эстэтычнае і жанравае шматаблічча казахскага рамана».

Шэрыіаздан Елеукенаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Казахстан, заслужаны работнік культуры Казахскай ССР, кавалер многіх іншых дзяржаўных узнагарод Казахстана. Аўтар болей за 30 кніг па літаратуразнаўстве, канігазнаўстве, гісторыі нацыянальнай журналістыкі.

… З апошняга артыкула Ш. Елеукенава, які мне давялося прачытаць, запомніліся асабліва радкі літаратуразнаўца пра раман Абдзіжаміла Нурпеісава «Апошні доўг». Пра раман, які прысвечаны трагедыі, драме Аральскага мора, пра разбурэнне сувязяў чалавека з прыродай. Ёсць у гэтым нешта сімвалічнае. Свой доўг, свой абавязак Ш. Елеукенаў перад Айчынай, родным краем выканаў напоўніцу.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 646 раз