Воскресенье, 15 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Туркменскія апавяданні: надрукавана ў «Маладосці»

  • Воскресенье, 17 ноября 2019 14:06

Туркменская проза ў перакладах на беларускую мову ўсё часцей і часцей з’яўляецца на старонках беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі. Новыя публікацыі – у адзінаццатым, лістападаўскім, нумары часопіса «Маладосці» за 2019 год.

Гэтым разам у перакладзе Алеся Карлюкевіча да чытача прыйшлі апавяданні Серана Атузава “Bonjour” і Какамурата Атаева «Сякера». Раней у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосці», «Бярозка», іншых перыядычных выданнях былі змешчаны творы туркменскіх празаікаў Максата Бяшымава, Камека Куліева, Агагельды Аланазарава, Атаджана Тагана, Бягуль Аннабаевай і іншых аўтараў. Таксама знайшлося месца «туркменскім старонкам» і ў альманаху «Далягляды», які пабачыў свет напачатку 2019 года.

У свой час у Беларусі выйшлі асобныя кнігі паэтаў і празаікаў Туркменістана Берды Кербабаева, Анна Кавусава, Каюма Тангрыкуліева, Курбана Чаліева, Махтумкулі, Касыма Нурбадава, Нуры Байрамава, Агагельды Аланазарава… Будзем спадзявацца, што традыцыя прадоўжыцца – і ў хуткім часе ў Мінску пабачыць свет анталогія сучаснага туркменскага апавядання на беларускай мове.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 521 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии