Четверг, 04 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адрас «Спадчыны»: Памяць пра Анатоля Белага

  • Понедельник, 16 декабря 2019 09:01

У «Кнігазборы» пабачыла свет паэма-эсэ Яўгена Гучка «Трыяда Анатоля Белага». Наклад – 150 асобнікаў.

Жыццё канца XX – пачатку XXI стагоддзяў у грамадскім, асветніцкім плане надзвычай віхурнае, шматаблічнае. Некалі, ствараючы партрэт гэтага часу, менавіта беларускі партрэт гэтага часу, нашчадкі не абыйдуцца без звароту да лёсу калекцыянера, публіцыста, даследчыка мінуўшчыны Беларусі Анатоля Белага. «Адным з беларускіх герояў, / Безумоўна, быў незабыўны /  Анатоль Яўхімавіч Белы», – сцвярджае на пачатку свайго мастацкага аповяду паэт, публіцыст, актыўны ўдзельнік беларускага Адраджэння Яўген Гучок. Праз свае паэтычныя, эмацыйныя радкі літаратар спрабуе выкласці і біяграфію чалавека, які стварыў клуб «Спадчына», паспрыяў многім мастацкім ініцыятывам, стварыў прыватны мастацкі музей у Старых Дарогах, і разам з тым спрабуе паказаць грамадскую, сацыяльную атмасферу апошніх дзесяцігоддзяў.

Упэўнены, што, перагарнуўшы старонкі «Трыяды Анатоля Белага», шмат у каго ўзнікне жаданне наведаць музей у правінцыйным гарадку Міншчыны, ды і ўвогуле болей шырока пазнаёміцца з фарматам зробленага Анатолем Белым – і ў плане мемарыялізацыі імёнаў, постацяў славутых асоб Беларусі, і ў плане калекцыяніравання твораў айчыннага мастацтва. А яшчэ ж … «І выдавецкай справай ён займаўся,/ З яго рупнасці свет пабачылі/ Многія кнігі, альманахі, альбомы, плакаты, буклеты»…

Выданне, прысвечанае А. Беламу, выяўляе неабходнасць пастаноўкі цэлага шэрагу задач. Трэба было б і альбом грунтоўны пра музей у Старых Дарогах выдаць. Неабходны і турыстычны буклет, які быў бы спадарожнікам, паказальнікам да знаёмства з уражлівым адрасам мастацкага краязнаўства. Чаму б не зрабіць, чаму б не напісаць і нарыс грунтоўны пра самога Анатоля Белага, пра ўвесь яго лёс? Толькі хто гэтыя задачы адужае?!. А пакуль што застаецца падзякаваць паэту, публіцысту, краязнаўцу, а галоўнае – нераўнадушнаму чалавеку Яўгену Гучку за кнігу «Трыяда Анатоля Белага».

Мікола Берлеж

 

Прочитано 1991 раз