Вторник, 04 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Была вайна..: Ваенны перакладчык Алена Ржэўская

  • Вторник, 30 июня 2020 10:33
  • Автор  Сугучча

Сярод помнікаў драматычным падзеям Вялікай Айчыннай вайны асаблівае гучанне набывае толькі што, 30 чэрвеня 2020 года, адкрыты помнік Салдату пад Ржэвам. Многа сіл, памкненняў у справу мемарыялізацыі Ржэва як сімвала шматпакутнай вайны, як сімвала салдацкай мужнасці і самаахвярнасці ўклала наша зямлячка – пісьменніца Алена Маісееўна Ржэўская (1919 – 2017), якая нарадзілася ў Гомелі.

У 1980-я гады менавіта яна была адным з ініцыятараў дзяржаўнага і грамадскага ўвекавечвання горада Ржэва ў падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Адсюль, з Ржэва, і нарадзілася ідэя Гарадоў воінскай славы. І шматпакутны Ржэў у ліку 40 расійскіх гарадоў атрымаў гэта званне. А ў 2000 годзе званне Ганаровы грамадзянін Ржэва было прысвоена Алене Ржэўскай.

…Нарадзілася будучая пісьменніца ў сям’і юрыста Маісея Аляксандравіча Кагана (1889 – 1969) і стаматолага Рахілі Саламонаўны Каган (дзявочае прозвішча – Хацрэвіна, 1890 – 1967). Абодва – і бацька, і маці – з Віцебска. Бацька – з сям’і купца 2-й гільдыі. Быў старшынёю праўлення Усеўкраінскага дзяржаўнага банка. Пасля працаваў у Народным камісарыяце па зямельных справах. З першай жонкай Маісей Аляксандравіч развёўся ў 1941 годзе. Быў жанаты з Бэлай Рыгораўнай Лейтэс, загадчыцай арганізацыйна-метадычнага аддзела Інстытута рэўматызма РСФСР, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам.

У 1937 – 1941 гады Алена Каган вучылася ў Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і мастацтва. Яшчэ да вайны Алена выйшла замуж – за паэта Паўла Когана (у 1936 – 1939 гады ён вучыўся ў Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і мастацтва, таксама займаўся ў Літаратурным інстытуце). Павел Коган – з кагорты паэтаў, якія і зараз у свядомасці новых пакаленняў чытачоў: Аляксандр Яшын, Сяргей Нараўчатаў, Міхаіл Кульчыцкі… Славутыя паэтычныя імёны!.. Яны, зусім юныя, фактычна – паэты-пачаткоўцы, збіраліся на паэтычным семінары ў мэтра Іллі Сельвінскага. Пры жыцці Павел Коган, на жаль,  не паспеў надрукаваць свае вершы. Хаця і вылучаўся сярод іншых і прафесіяналізмам, і арыгінальнасцю. Сумесна з сябрам Георгіем Лепскім стварыў некалькі песен. Адна з самых вядомых – «Брыганціна».

Надоело говорить и спорить,

И любить усталые глаза…

В флибустьерском дальнем море

Бригантина подымает паруса…

 

Капитан, обветренный, как скалы,

Вышел в море, не дождавшись нас…

На прощанье подымай бокалы

Золотого терпкого вина.

 

Пьем за яростных, за непохожих,

За презревших грошевой уют.

Вьется по ветру веселый Роджер,

Люди Флинта песенку поют.

 

Так прощаемся мы с серебристою,

Самою заветною мечтой,

Флибустьеры и авантюристы

По крови, упругой и густой.

 

И в беде, и в радости, и в горе

Только чуточку прищурь глаза.

В флибустьерском дальнем море

Бригантина подымает паруса.

 

Вьется по ветру веселый Роджер,

Люди Флинта песенку поют,

И, звеня бокалами, мы тоже

Запеваем песенку свою.

 

Надоело говорить и спорить,

И любить усталые глаза…

В флибустьерском дальнем море

Бригантина подымает паруса…

«Брыганціна» … Яе лічылі ці не першай савецкай бардаўскай песняй… Слава Паўла Когана разгарнулася ўжо пасля яго смерці: паэт загінуў на фронце ў 1942 годзе…

А што да Алены Коган, то на фронт наша зямлячка патрапіла адразу пад Ржэў (гэтая акалічнасць і паўплывае з часам на выбар пісьменніцкага псеўданіма – Ржэўская). Служыла ваенным перакладчыкам у штабе 30-й арміі. У 1943 годзе была прынята ў Камуністычную партыю.  У час штурма Берліна ваенны перакладчык Алена Ржэўская ўдзельнічала ў пошуках Гітлера, у правядзенні апазнання і расследванні абставін яго самазабойства. Сярод баявых узнагарод ваеннага перакладчыка – два ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За баявыя заслугі», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна»…

У 1948 годзе Алена Ржэўская закончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Друкавацца пачала з 1950 года. У 1962 годзе Алену Ржэўскую прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў СССР. Наша зямлячка пражыла доўгае творчае і фізічнае жыццё. Пакінула пасля сябе багатую літаратурную спадчыну. Памерла Алена Маісееўна 25 красавіка 2017 года. На 98-м годзе жыцця… Легендарны помнік пад Ржэвам ужо пачыналі ўсталёўваць… Пахавана ўраджэнка Гомеля на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Алена Ржэўская – аўтар кніг «Берлін, май 1945», «У Кашырскай бібліятэцы», «Была вайна: аповесці, апавяданні, запіскі», «Блізкія подступы», «Вясна ў шынялі», «Гебельс: партрэт на фоне дзённіка», «Знакі прыпынку», «Зямное прыцягненне», «Праз многа гадоў…», «За плячыма XX стагоддзе», «Ад дома да фронта»… Творчая праца Алены Маісееўны ацэнена медалём імя Аляксандра Фадзеева, Прэміяй імя А. Д. Сахарава «За грамадзянскую мужнасць пісьменніка», прэміяй часопіса «Дружба народов». Мо з часам памяць пра ваеннага перакладчыка і пісьменніка Алену Ржэўскую будзе адзначана і ў Беларусі, у Гомелі… Будзем на гэта спадзявацца.

 

Алесь Пясчанскі

 

Прочитано 41 раз Последнее изменение Вторник, 30 июня 2020 10:36