Четверг, 04 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзённiк XXVІ навукова-асветнiцкай экспедыцыi «Дарога да Святыняў»

  • Четверг, 29 августа 2019 13:35

Дваццаць шэсць гадоў таму экспедыцыя прайшла па сваім першым маршруце. Арганiзатары яе задумалi сабраць невялiкую групу энтузiястаў каб з лампадаю, у якой гарэў Дабрадатны агонь ад Гроба Гасподняга, i з цудатворным Загор'е-Сталавiцкiм абразом пабываць у розных гiстарычных мясцiнах Беларусi. Пабываць не толькi дзеля таго, каб сустрэцца з жыхарамi i пачуць ад iх расповеды пра свой край, але i падзялiцца з аўдыторыяй сваiмi ведамi. У склад экспедыцыi увайшлi вядомыя гiсторыкi, пiсьменнiкi, дзеячы мастацтва, вучоныя тэолагi i святары.  

Такi склад, такая ж мэта экспедыцыi захоўваецца на працягу дваццаці шасці год. За гэты час сотнi энтузiястаў працавалi у складзе экспедыцыi. Больш за 30 тысяч тысяч кiламетраў складае агульны маршрут, праведзена мноства навукова-творчых канферэнцый у гарадах i вёсках, асвечаны Благадатным агнём сотнi пахаванняў абаронцаў Радзiмы, пасаджаны Сады супольнай малiтвы. Больш трох мiльёнаў чалавек прайшлi у супольным Хросным ходзе з лампадаю, у якой гарыць Дабрадатны агонь.


28 жніўня XXVI Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» адправілася ў пяцідзённы шлях ад сцен Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора. Тут прагучала Слова ў дарогу — благаслаўленне ад Мітрапаліта Пау́ла і вітанне ад Упаўнаважанага па справках рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пуцяводнымі для экспедыцыі з’яўляюцца дзве святыні: цудадзейны Загор’е-Сталавіцкі абраз і Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга.


Пухавіцкі раён — першы прыпынак на маршруте экспедыцыі.

На цэнтральнай плошчы шматлюдна. Прыхаджане мясцовага праваслаўнага храма трымаюць у руках святочныя харугвы. Адсюль хросным ходам усе разам рушылі да царквы, дзе адбылося сумеснае набажэнства.

Гэты край — малая Радзіма многіх вядомых дзеячоў навукі і культуры, шмат гераічных падзей памятае гэта зямля. 

Нам пашанцавала пабываць у залах мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Сярод экспанатаў — асабістыя рэчы Якуба Коласа. Знаходзіцца тут і унікальны медаль імя Ігара Лучанка, які заснаваны па ініцыятыве мясцовай грамадскасці.

Цікава прайшлі выступленні ўдзельнікаў экспедыцыі ў вытворчых калектывах і ўстановах горада.


Мар'іна Горка

Гучны голас званоў і пяшчотны напеў флейты гучалі перад Мар'інагорскім храмам Святога Благавернага князя Александра Неу́скага. Званы былі умацаваныя на перасоўнай аўтаплатформе, а флейта грала ў руках юнай салісткі ансамбля сярэднявечнай музыкі з Барысава. Гэты гурт суправаджае экспедыцыю і з поспехам выступае на усіх яе творчых сустрэчах. 

Такая сустрэча адбылася перад храмам, куды мясцовыя вернікі прынеслі сваю галоўную святыню - цудатворны абраз Мар'інагорскай Маці Божай.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Крыніца: Звязда

Прочитано 1697 раз