Понедельник, 25 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ігар Петрышэнка ўдзельнічае ў цырымоніі дзяржаўнага перапахавання паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільнюсе

  • Пятница, 22 ноября 2019 15:09
  • Автор  Сугучча

Знойдзеныя на гары Гедыміна астанкі паўстанцаў XIX ст. сёння будуць урачыста пахаваны на сталічных могілках Роса.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка прымае ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў у Вільнюсе. У складзе беларускай дэлегацыі — супрацоўнікі дыпмісіі нашай краіны ў Літве, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук, служачыя Следчага камітэта Беларусі.

Разам з прэзідэнтамі Літвы і Польшчы Ігар Петрышэнка прыняў удзел у святой імшы ў Кафедральным саборы-базіліцы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. Сёння раніцай у гэтым саборы былі выстаўлены труны з парэшткамі кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання для грамадскага развітання.

Пасля цырымоніі ўскладання кветак кіраўнікі дэлегацый выступілі з прамовамі.

Раней паведамлялася, што чатыры магілы з астанкамі 20 паўстанцаў былі знойдзеныя на гары Гедыміна ў цэнтры Вільні восенню 2017 года. Дакладна ўстаноўлена, што ў адной з магіл былі астанкі Зыгмунта Серакоўскага. Ускосна пацверджана, што знойдзены і астанкі кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага.

Падчас урачыстай цырымоніі іх труны былі дастаўлены ў Віленскі Кафедральны сабор, а затым перавезены на могілкі Роса. Імёны паўстанцаў будуць напісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

Жыхары Вільнюса змогуць назіраць за цырымоніяй з усталяваных на Кафедральнай плошчы вялікіх экранаў, яе таксама транслююць па літоўскім і польскім тэлебачанні.

У беларускім грамадстве неаднаразова ўздымалася тэма магчымага перапахавання кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку 17 лістапада выказаў свой пункт гледжання з гэтай нагоды.

«Ён дзейнічаў на нашай тэрыторыі, быў нашым чалавекам, калі хочаце, грамадзянінам. Гэта быў чалавек нашай дзяржавы, і ад гэтага нікуды не дзенешся". Што тычыцца перапахавання астанкаў Кастуся Каліноўскага, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што іх чапаць не трэба. «Гэта мая пазіцыя. Пахавалі чалавека - няхай ён там спакойна ляжыць». «Я хачу, каб падобныя праблемы не размяжоўвалі, а аб'ядноўвалі народ», - рэзюмаваў беларускі лідар.

Марыя Дадалка

Крыніца: Звязда

Прочитано 99 раз