Четверг, 20 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Энцыклапедыя пра адну вёску

  • Вторник, 30 апреля 2019 08:16
  • Автор  Сугучча

Пухавіцкаму краю пашчасціла на вясковазнаўчыя выданні. Ёсць асобныя кнігі пра паселішчы Шацк, Талька, Зацітава Слабада. Ёсць нават кніга на ідзіш пра Дукору, якая, праўда, выйшла ў ЗША. І вось мінскае выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла зусім унікальнае па аб’ёму, калі гаварыць пра кнігі, прысвечаныя асобным населеным пунктам, выданне – “Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў” Зміцера Санько, Юрася Санько.

Каб пераканаць чытача, што кнігу можна параўноўваць з энцыклапедычным выданнем, прывяду хаця б назвы раздзелаў: “Дагістарычны час”; “Старонкі гісторыі сялібы”; “Азярыкі ў рэвізскіх сказках”; “Азярыцкая гаворка”; “Музычная культура”; “Прыгаршчы асабістых успамінаў”; “Мікратапанімія вёскі і наваколля”; “Азярыцкі іменнік”, “Азярыцкі мартыралог”. У сапраўды энцыклапедычнага характару кнізе “Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў” аўтары сабралі самыя разнастайныя сведчанні пра роднае паселішча – археалагічныя звесткі, этнаграфічныя, фаальклорныя запісы, тапанімічныя, міркатапанімічныя памяткі вёскі і яе ваколіц, дакументальныя дадзеныя пра тых, хто загінуў у Вялікую Айчынную вайну, патрапіў у жорнавы сталінскага ГУЛАГу. Аўтары звяртаюцца і да крыніцазнаўства па азярычынскай тэме. Найперш – да спадчыны легендарнага краязнаўчага пісьменніка, гісторыка Аляксандра Карлавіча Ельскага, які і нарадзіўся непадалёку ад Азярычына.

Сваёй унікальнай працай Зміцер Санько і Юрась Санько засведчылі сваю прысутнасць у кагорце пухавіцкіх краязнаўцаў. А кагорта гэтая, пачынаючы з А. Ельскага, зусім немалая. Наталля Вайцяховіч, Наталля Ільініч, Аляксандр Прановіч, Анатоль Ярохін, Браніслаў Зубкоўскі, Браніслаў Яблонскі, Наталля Пархомчык, Іван Чуйкоў, Віктар Арлоў, Барыс Муха, Аляксандр Пікулік…

Кастусь Ладуцька

 

Прочитано 258 раз