Пятница, 15 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме – 2019 год. Памяць – на заўтра

  • Воскресенье, 11 августа 2019 12:25
  • Автор  Сугучча

Фотаальбом “Каложская царква” гродзенскага фотамайстра Аляксандра Ласмінскага выдадзены ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў Слоніме. Увогуле на Гродзеншчыне актыўна развіваецца краязнаўчы рух у розных праявах. І візуалізацыя аб’ектаў даўніны – адзін з накірункаў у гэтай справе.

З прадмовай да сімпатычнай і красамоўнай праз выдатныя фотаздымкі фотакнігі, “зялёны свет” якой дало выдавецтва “Беларусь”, выступае архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Вось што, у прыватнасці, ён зазначае: “Акрамя гісторыка-культурнай каштоўнасці для горада Гродна, Свята-Барыса-Глебскі храм на Каложы мае яшчэ і вялікае духоўнае значэнне. Па-першае, гэты адзіны з храмаў, што захаваўся з XII стагоддзя, выразна сведчыць пра тое, што менавіта ўсходняя хрысціянская традыцыя, якая атрымала пасля назву праваслаўнай, была першаснай у Гродне – горадзе, які ў перыяд Сярэдневечча быў сапраўдным фарпостам на заходніх межах Старажытнай Русі. Па-другое, той факт, што храм быў асвячоны ў гонар святых дабраверных князёў і пакутнікаў Барыса і Глеба, сыноў святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра – хрысціцеля Русі, гаворыць пра асаблівую духоўную і культурную супольнасць усходніх славян – продкаў сучасных беларусаў, рускіх і ўкраінцаў – і дае нам выдатны пырклад іх адзінства ў Хрысце, у якім, па словах апостала Паўла, “няма ні эліна, ні іўдзея… але ўсё і ва ўсім Хрыстос”. І, па-трэцяе, старажытная Каложская царква справядліва лічыцца сярод жыхароў Гродна адным з самых святых месцаў у горадзе. Бо тут, у сценах старажытнага храма, з XII стагоддзя ўзносіцца малітва “аб богаахаванай нашай краіне”, “аб градзе гэтым і ўсіх, хто вераю жыве ў ім”. Пад гэтыя старажытныя скляпенні прыходзяць людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статусу за малітвенай дапамогай да святых Барыса і Глеба, пад жыватворнае Покрыва Маці Божай дзеля цудатворнай іконы “Каложскай”. Многія менавіта тут імкнуцца атрымаць благаславенне Божае на ўступленне ў шлюб і далейшае сумеснае сямейнае жыццё, а затым прыносяць сваіх дзяцей, каб спадобіць іх благадаці Святога Хрышчэння”.

“Несмяротным тварэннем нашых продкаў” называе Аляксандр Ласмінскі Каложскую царкву. А сваім фотапаглядам унікліва сягае ў сэрца і душу Каложы, паказвае яе палёт і яе ўзвышанасць у гарадскім інтэр’еры, у сённяшнім дні старажытнага горада. Поруч з арыгінальнымі здымкамі сапраўднага майстра – рэпрадукцыі старых паштовак з выявай Каложскай царквы на пачатку XX стагоддзя, выявы варыянта рэканструкцыі Каложскай царквы М. Вароніна (1954 год), абмернага чарцяжа перыметра храма. На здымках Аляксандра Ласмінскага – дэталі, фрагменты каложскіх артэ-фактаў, літаральна ўсе куточкі царквы.

Тыраж выдання – 2000 экзэмпляраў. Няма ніякіх сумненняў, што фотакніга Аляксандра Ласмінскага шырока разыйдзецца не толькі па Гродзеншчыне, але і па ўсёй нашай краіне.

Сяргей Шычко

Ілюстрацыя: orthos.org

Прочитано 53 раз Последнее изменение Воскресенье, 11 августа 2019 12:32
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии