Суббота, 06 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На мастацкай карце Чэрвеньшчыны. Бацькаўшчына – у Смілавічах  

  • Четверг, 31 декабря 2020 14:11
  • Автор  Сугучча

Зазіраючы ў мястэчка (а цяпер – у гарадскі пасёлак) Смілавічы, не перастаю здзіўляцца, колькі імёнаў, легендарных асоб звязаны з гэтым старажытным паселішчам. У мінулыя стагоддзі ім валодалі Сапегі, Завішы, Агінскія (з 1447 па 1554 гады), Манюшкі (з 1791 года), Ваньковічы… Першы  замак у Смілавічах у XVII стагоддзі пабудаваў Марцыян Агінскі. У 1710 годзе ў час Паўночнай вайны ў Смілавічах кватаравалі два палкі Вялікага княства Літоўскага. Гэтым кватараваннем замку, Смілавіцкай сядзібе была нанесена вялікая шкода.  

Мястэчка – багатая прастора для тых, хто займаецца мастацкім, літаратурным краязнаўствам. Смілавічы ёсць на адным з малюнкаў Напалеона Орды. З гэтымі мясцінамі звязаны лёс польскага і беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі. У Смілавічах у 1805 годзе нарадзіўся польскі эканаміст, фінансіст, філолаг Ян Бараноўскі, выдавец падручніка польскай граматыкі для англічан. У 1893 годзе ў мястэчку нарадзіўся мастак «Парыжскай школы» Хаім Суцін. Адсюль, са Смілавіч, -- і жывапісец, кніжны ілюстратар, паэт, дызайнер па тканіне Царфін Файбіш-Шрага…

А шмат хто звязаны з мястэчкам праз сваіх прашчураў, праз бацькоў, якія тут нарадзіліся, жылі і працавалі… Як, прыкладам, Фаіна Ранеўская, якую, здаецца, ведае ўвесь свет.

Сапраўды, вялікая актрыса XX стагодцзя Фаіна Ранеўская вядомая многім пакаленням кінааматараў. Яе легендарныя ролі ў кіно, многія з каторых яна разам з тым і ненавідзела, памяць пра актрысу данясуць, відавочна, і да нашых наступнікаў. Нарадзілася ў Расіі, у Таганрогу: «У памяці маёй засталіся алеі гарадскога сада, спуск, які вядзе да мора, выгляд зялёных акацыяй за плотам вуліц. Вокны расчынены, і з кожнага акна плыве музыка».

Сапраўднае прозвішча Ранеўскай – Фельдман. У 1895 годзе ў сям'і Гіршы і Мілкі нарадзілася дачка Фаіна. Псеўданім актрысы  – згодна з гераіняй чэхаўскай п'есы «Вішнёвы сад». Фаіна прыдумала гэты псеўданім у 1915 годзе ў Феадосіі.

Колькі слоў пра бацьку, маці. Дарэчы, Ранеўская вельмі мала згадвала сваю сям'ю. I прычыны на тое, калі мець на ўвазе паслярэвалюцыйныя часы, былі самыя што ні ёсць важкія. Бацька будучай актрысы валодаў двухпавярховым цагляным домам па вуліцы Мікалаеўская,12 (зараз – вуліца Фрунзе, дом 14). У гаспадарцы прадпрымальніка былі і другія будынкі, амбары, аптовая крама і нават параход «Святы Мікалай». 3 1898 года Гірш Фельдман быў купцом, прыпісаным спярша да Екацярынаслаўля, а з 1905-га – да Екацярынадара.

Сям'я Фельдманаў, маючы добры дастатак, выязджала на адпачынак у Швейцарыю, Аўстрыю, не кажучы ўжо пра Крым. У 1909–1911 гадах бацька актрысы быў членам праўлення таганрогскай сінагогі. У 1912–1917 гадах – яе старастам. Маці вельмі любіла музыку.

У аўтабіяграфіі Фаіна Ранеўская пісала: «Я дачка багатага нафтапрамыслоўца». Сапраўды, свой мільённы капітал Фельдман зарабіў на гандлёвых аперацыях з нерухомасцю, на ювелірным промысле і нафце. Кастрычніцкая рэвалюцыя разбіла сям'ю. Фаіна засталася ў Расіі, бацькі эмігрыравалі ў Амерыку.

Усё ж шкада, што, напісаўшы выдатную кнігу афарызмаў, Ранеўская не пакінула падрабязных успамінаў, якія б пралівалі святло на гісторыю сям'і. I ўсё ж дзякуючы таганрогскім гісторыкам, сёе-тое вядома. У «Книге для записи сочетания браков между евреями на 1889 год» таганрогскі рабін Гірш Майсеевіч Зельцэр зарэгістраваў 26 снежня 1889 года (па новым стылі – 9 студзеня 1890 года) шлюб мешчаніна мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Гірша Хаімава Фельдмана (яму на той час споўнілася 26 гадоў) і лепельскай мяшчанкі Мілкі Рафаілаўны Загавалавай (тады ёй было 17 гадоў). Значыць, са Смілавіч, з Беларусі…

Ці расказваў што-кольвечы бацька сваёй дачцэ пра Смілавічы? Ці згадвала калі Ранеўская Беларусь, Міншчыну? Пытанні, пытанні, на якія ўжо, відавочна, ніхто не дасць адказ...

Акцёрскі талент Фаіны Ранеўскай настолькі велізарны, што Брытанская энцыклапедыя назвала яе ў ліку дзесяці лепшых акцёраў XX стагодцзя. Народная артыстка СССР (званне прысвоена ў 1961 годзе) Ранеўская пражыла ў тэатры нялёгкае жыццё. Часта вымушаная іграць эпізадычныя ролі, яна ўсё ж даказала ступень свайго таленту. Гэтым і засталася ў вечнасці.

А што датычыць повязі Фаіны Ранеўскай з Беларуссю, Смілавічамі, то застаецца толькі шукаць новыя старыя звесткі.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 79 раз Последнее изменение Четверг, 31 декабря 2020 16:39