Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Звязда» прэзентуе дзіцячыя кнігі ў Батанічным садзе

  • Пятница, 13 сентября 2019 18:04

Цэнтральны батанічны сад падрыхтаваў падарунак Мінску і яго жыхарам на Дзень горада. 14 і 15 верасня тут адбудзецца сапраўднае свята мастацтва і творчасці для ўсёй сям’і пад назвай «Чароўны сад». Тэатральныя перфомансы, музыкальныя канцэрты і флэшмобы, квэсты з падарункамі для дзяцей і дарослых, майстар-класы па маляванні і танцах, гучныя чытанні і сустрэчы з пісьменнікамі...

Не застаўся ў баку і Выдавецкі дом «Звязда». У спецыяльнай літаратурнай зоне Батанічнага сада сваю творчасць прадставяць нашы дзіцячыя аўтары — Павел Гушынец (аўтар зборнікаў іранічных апавяданняў «Дзяўчынка і кракадзіл» і «Тата, раскажы пра мяне гісторыю») і Надзя Бука (аўтар кніг «Бася і Піглас» і «Бася і яе чароўны свет»). На сустрэчах з пісьменнікамі вы даведаецеся, за каго трэба есці апошнюю лыжачку кашы, як дзяўчынкам знайсці агульную мову з хлопчыкамі-задзірамі і чаму гораду пагражае небяспека, калі дзеці будуць злавацца ці зайздросціць. А яшчэ вы зможаце набыць кнігі з аўтографамі аўтараў на стэндзе Выдавецкага дома «Звязда». Вось расклад выступленняў пісьменнікаў у літаратурнай зоне:

Субота, 14 верасня

  • 11.30 — Надзя Бука
  • 12.15 — Павел Гушынец

Нядзеля, 15 верасня

  • 13.00 — Павел Гушынец
  • 14.00 — Надзя Бука

Завітайце ў «Чароўны сад» разам з дзецьмі!

Алена Карпенка

Крыніца: Звязда

Прочитано 3249 раз