Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Полымя» знаёміць адразу з двума Андрычамі

  • Суббота, 14 марта 2020 14:41
  • Автор  Сугучча

У традыцыйным раздзеле перакладной літаратуры часопіса «Полымя» «Галасы свету» – надзвычай цікавая сустрэча з двума сербскімі пісьменнікамі.

У перакладзе Ганны Навумавай змешчаны два эсэ адзінага сербскага (і югаслаўскага) лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Іва Андрыча – «Пра апавяданне і аповед» і «З магіяй часта мяжуе і сапраўдныя подзвігі нагадвае праца добрага перакладчыка». А ладную падборку вершаў (з 13 твораў!) «Літара ў белым уборы» Радаміра Андрыча пераклаў доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Іван Чарота.

«Пра апавяданне і аповед» – прамова Іва Андрыча (1892 – 1975) ў Стакгольме з нагоды атрымання Нобелеўскай прэміі. Другі тэкст – «З магіяй часта мяжуе і сапраўдныя подзвігі нагадвае праца добрага перакладчыка» – прысвечаны з’езду Міжнароднай федэрацыі перакладчыкаў.

Варта заўважыць, што беларуская перыёдыка часта звяртаецца да публікацыі перакладаў сербскай літаратуры. Найперш галоўным рупліўцам на гэтай ніве выступае прафесар Іван Аляксеевіч Чарота. Часцей хацелася б бачыць у ролі перакладчыкаў сербскай паэзіі і прозы маладых беларускіх літаратараў.

Сяргей Шычко

Прочитано 77 раз Последнее изменение Суббота, 14 марта 2020 14:42
Другие материалы в этой категории: « Читамо Бадака на српском!