Вторник, 04 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэйтынгі продажаў у ААТ “Белкніга”. Лідзіруюць перакладныя кнігі

  • Четверг, 02 апреля 2020 00:09

Падведзены вынікі продажаў у ААТ “Белкніга” за студзень- сакавік 2020 года. Сярод кніг, якія выдадзены ў нашай краіне на беларускай мове, на першым месцы – “Гары Потэр і філасоўскі камень” Дж. Роўлінг. Прададзена ў сетцы са 101 кнігарні 189 асобнікаў сусветна вядомага твора.

На другім месцы – “Маленькі прынц” Антуана дэ Сент-Экзюперы (“Папуры”). Прададзены 121 асобнік гэтай кнігі. На трэцім месцы – раман “Мова” Віктара Марціновіча, выдадзены “Кнігазборам” (рэалізацыя ў студзені-сакавіку склала 119 асобнікаў).

У першыя 25 кніг рэйтынгу са 100 назваў ўвайшлі і іншыя перакладныя выданні: “Малы і Карлсан, якія жыве на даху” Астрыд Ліндгрэн, “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” польскага пісьменніка – ураджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага. А з беларускіх кніг на пятым месцы – “Людзі на балоце” народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (выдавецтва “Папуры”; прададзена 69 асобнікаў рамана).

Сяргей Шычко

 

Прочитано 813 раз