Понедельник, 01 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Храм, якія аб’ядноўвае людзей

  • Четверг, 14 января 2021 13:13

Сімвалічна, што ў Год народнага адзінства, які абвясціў кіраўнік нашай дзяржавы – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, адным з знакавых кніжных падарункаў становіцца выданне «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» – «Храм-помнік зямлі Беларускай».

Пад адной вокладкай сыйшліся фотаальбом і манаграфічнае даследванне-храналогія гісторыі будаўніцтва Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню нашай Айчыны паслужылі. Ужо на самым пачатку кнігі мы чытаем: «… Ён узводзіўся сумеснымі намаганнямі беларускага народа, дзяржавы і Праваслаўнай Царквы». Выключна арганізаваны, выключна дзеяздольны генератар гэтай вялікай, разлічанай на стагоддзі справы, – святар Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны. Ён асабіста – і аўтар ідэі, куратар выдавецкага праекта.

Як уражвае сучасная гісторыя храма, гісторыя яго будаўніцтва, самой ідэі стварэння такога жыццядайнага помніка, так уражвае і розгалас, грамадская роля гэтай сапраўды святыні. Такая кніга як выразны ілюстратар, як адметная, яркая хроніка будаўніцтва, дзейнасці храма, так і яго надзвычайнага судакранання э жыццём Праваслаўзнай Царквы ўвогуле, павінна была даўно з’явіцца. Але, можа быць, і добра, што з’явілася яна на свет зараз, у самы пярэдадзень Года народнага адзінства…

Гартаючы старонкі выдання, неўпрыкмет складваецца ўражанне, што сустракаешся са знакамітымі асобамі, прыслухоўваешся да выкладзеных імі думак, зазіраеш у падтэкст прамоўленага імі. Вось і словы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (ён сказаў іх у Храме 14 кастрычніка 2018 года) не могуць не ўражваць: «Сёння з асаблівым пачуццём пераступіў парог гэтага храма. Быў тут яшчэ падчас будаўніцтва, і тады цяжка было ўявіць тое хараство, якое цяпер адкрываецца нашаму погляду. Гэта сапраўды годны мемарыяльны храм, прысвечаны ўсім святым і памяці ўсіх загінуўшых абаронцаў нашай Айчыны, абаронцаў беларускай зямлі. Мы ведаем, наколькі суровай была вайна тут, у Беларусі, якой патрабавала мужнасці супраціўленне мірных грамадзян нашэсцю іншаземцаў. Мы ведаем, якую вялікую ролю партызанская барацьба ў Беларусі сыграла ў набліжэнні агульнай перамогі над страшэнным ворагам. І як жа шмат людзей тут загінула – і ў партызанскіх атрадах, і ў засценках ворага, і падчас магутных наступальных і абарончых аперацый Савецкай Арміі. Храм гэты будзе месцам малітвы аб правадырах і воінах, на полі бітвы за Айчыну нашу загінуўшых, за тых нашых родных і блізкіх, якія былі забіты ці без вестак прапалі на беларускай зямлі». І яшчэ – ужо зусім асабістае ад Патрыярха Кірыла: «Мой родны дзядзька Уладзімір па матчынай лініі, у гонар якога мяне назвала маці пры хрышчэнні, загінуў у першыя дні вайны на беларускай зямлі ля сцен Брэсцкай крэпасці. Думаю, што ў вельмі многіх людзей, якія пражываюць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых землях нашай неабсяжнай гістарычнай радзімы, ёсць блізкія, хто загінуў тут. І таму, молячыся аб ахвярах, якія народ наш нёс у гэтую страшную вайну на беларускай зямлі, вы адначасова будзеце маліцца і з тымі, хто нарадзіўся не толькі ў Беларусі, але для якіх Беларусь стала месцам, дзе для іх вырашаўся лёс Айчыны…» Сапраўды, «Дай Бог, каб гэты храм аб’ядноўваў людзей, у першую чаргу тых, хто страціў сваіх родных і блізкіх на палях бітваў, але храм не павінен быць толькі мемарыяльным месцам. Гэта павінна быць месца духоўнага жыцця хрысціян…».

Аддрукавана кніга «Храм-помнік зямлі Беларускай» на Паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа. Наклад – 3000 экзэмпляраў. Несумненна, выданне заўважаць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім праваслаўным свеце.

 

Кастусь Лешніца

Фота: church.by

Прочитано 892 раз