Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мастацкія ўрокі ляснога выхавання: патрэбна перавыданне казак пра «зялёнага сябра» і яго насельнікаў

  • Воскресенье, 11 апреля 2021 11:45

У беларускай літаратуры, пра якую яшчэ нядаўна гаварылі, што яна «выйшла з вёскі», заўжды моцна вылучалася экалагічная праблематыка. Гэта відавочна і па назвах твораў – у прозе: «Людзі на балоце»; «Неруш»; «Градабой»; у паэзіі – «Сасна і бяроза»; «Пры святле маланак»; «Лясныя воблакі»; «Пакуль жыве мая бяроза»; «Пахне чабор»; «Між чырвоных рабін»… А што ўжо гаварыць пра дзіцячую літаратуру?!.

І не так даўно у адным з беларускіх выдавецтваў пабачыў свет зборнік «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў». Яго ўкладальнік ‒ Алесь Бадак.  

Урокі экалагічнага, прыродазнаўчага выхавання – адзін са складальнікаў фарміравання гарманічна развітай асобы дзіцяці. Вось і ў «Лясной кнізе…» вядомыя ў краіне паэты і празаікі запрашаюць юнага чытача ў адмысловае падарожжа ў беларускі лес, у яго ваколіцы. Уладзімір Ягоўдзік расказвае пра зуброў, якія вандруюць. Кацярына Хадасевіч-Лісавая ладзіць прыгоды сумесна з дзічком Дзюдзяй. Зайчык-пагуляйчык – герой казкі Анатоля Бутэвіча. Пра знаёмых толькі яму вожыка, вавёрку і крата расказвае Анатоль Зэкаў. Вершы Міхася Пазнякова і Раісы Баравіковай – таксама цікавае паэтычнае падарожжа па лясных сцекжках. Уласнай дасведчанасцю ў справах звяроў і птушак дзеляцца таксама Мікола Чарняўскі, Уладзімір Мацвеенка, Янка Галубовіч, Ганад Чарказян, Уладзімір Сітуха, Уладзімір Мазго, ды іншыя беларускія пісьменнікі. Аб’ядноўвае ж іх светабачанне таленавітая мастачка, таленавіты кніжны графік Дар’я Чарняўская. Ёй прыдуманыя выявы звяроў і птушак настолькі мілыя і добрыя, што ўжо толькі гэта прымушае ўзяць кнігу ў рукі і затрымаць позірк на ілюстрацыях.

Але жыццяпіс звяроў, птушак, раслін, дрэў, грыбоў ды ягад – гэта не адно толькі іх казачнае жыццё. Адкрываючы для сябе розныя неверагодныя гісторыі, хацелася б параіць юнаму чытачу звярнуць увагу на кароткія пазнавальныя, гістарычныя, краязнаўчыя нататкі Дзеда Усяведа. Сабраныя ім у энцыклапедыях, старых прыродазнаўчых часопісах звесткі падштурхнуць вас да далейшай цікавасці ў спасціжэнні лясной біяграфіі. Так што, чытайце казкі і вершы, чытайце нататкі Дзеда Усяведа – і перад вамі адкрыецца шырокая, раней нязведаная прастора.

А выдаўцам – адна парада: часцей дарыце юнаму чытачу кнігі, якія здольны выхоўваць любоў да беларускага леса, да роднай прыроды.

 

Кастусь Ладуцька

Прочитано 492 раз