Суббота, 31 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ігар Пракаповіч. Вершы

  • Понедельник, 15 мая 2017 10:30

Усё ярчэй чырвонае святло.
Ды не трэба паласа разметкі,
Бо шлях пялёсткамі суцэльна замяло.
Пялёсткамі, што раскідалі кветкі.

І той дарогай цяжка так ісці,
Нагамі трушчыць водар, фарбы, колер.
І разумець, што болей у жыцці
Не будзеш мець такога аніколі.

У кветак пах — кружыцца галава.
Пялёсткаў вэлюм сыплецца пад ногі.
А далячынь — чырвоная смуга,
Ну а за ёй ужо няма дарогі…

***
Халодная жоўтая поўня
Плыла над заснулай зямлёю.
Прастора была як лядоўня
У снежным бязгучным спакоі.

А нехта ў тузе адзіноты
Амаль вар’яцеў ад жадання.
Хацелася толькі пяшчоты,
Хацелася толькі спаткання.

А поўня плыла, як у лёдзе,
Між зорак дрыготка-халодных
З пустэчай сваёю ў згодзе
Без блізкіх, каханых і родных.

А нехта не мог адагрэцца
Ля печкі, дзе дровы палалі.
Бо холад ахопліваў сэрца,
Бо сэрца нідзе не чакалі…

***
Вясна прыйшла ўладарна, жвава,
Ды нешта раптам схаладнела.
На небе — змрочных хмар аблава,
І сум бясконцы ў нетрах цела.

І невыказны цень трывогі
Мільгае зданню па пакоях.
Душу пужае стан аблогі
У прадчуваннях сноў і мрояў.

А трэба жыць... Куды схавацца?
Дзе адшукаць душы прытулак?
Напэўна, лёс усё ж туляцца
У лабірынтах сноў і думак.

Ды што рабіць?... Цяпла чакаю.
Гляджу на змрочных хмар аблогу.
Я пасвятлею. Акрыяю.
Вось толькі памалюся Богу.

Крынiца: ЛiМ

Прочитано 3033 раз