Четверг, 21 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мангольскі перакладчык Цёткі

  • Понедельник, 07 мая 2018 09:05

Праглядаючы шматтомны біябібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі”, знайшоў спасылкі на тое, што болей двух дзясяткаў беларускіх літаратараў знаёмы мангольскаму чытачу на роднай мове. Максім Танк, Пімен Панчанка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін… У асноўным – па публікацыях у двух калектыўных кнігах, якія прадстаўлялі беларускую нацыянальную літаратуру і былі выдадзены ва Улан-Батары.

У кнізе “Беларускі зборнік” (“Беларусійн цаморліг”) сярод твораў іншых пісьменнікаў надрукаваны і творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Два вершы – “Вам усім” і “У дарозе”. З перапіскі з адным з мангольскіх журналістаў удалося расшыфраваць толькі імя (бо па даведніку можна было меркаваць пра ініцыялы) перакладчыка і скупыя факты яго творчай біяграфіі. Так, перакладчык Цёткі – Загарайн Сандагаа. Нарадзіўся ў 1927 годзе. У Цэнтральным аймаку Манголіі. Закончыў Мангольскі універсітэт, а таксама Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Аўтар апавяданняў, раманаў. Пакуль што маем толькі такія звесткі. Хацелася б, зразумела, шмат шырэй прыадчыніць веданне пра беларуска-мангольскія літаратурныя сувязі. Ды і поруч з веданнем дадаць у біяграфію працэса нашых адносін новыя факты.

Кастусь Ладуцька

 

Прочитано 5541 раз