Пятница, 17 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Васілю Быкаву»: Вершы Дзмітрыя Чараднічэнка ў лістападаўскім нумары «Маладосці»

  • Четверг, 05 ноября 2020 01:26
  • Автор  Сугучча

Па традыцыі маладзёжны літаратурна-мастацкі часопіс уважлівы да публікацый перакладаў украінскай паэзіі і прозы. У адзіннаццатым, лістападаўскім нумары «Маладосці» за 2020 год (часопіс выйдзе з друку праз тыдзень-два) друкуюцца вершы Дзмітрыя Чараднічэнкі (нарадзіўся 30 лістапада 1935 года ў сяле Межырыч Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці).

Падборка носіць назву «Як з матуляй гаворыш». У яе ўвайшлі шэсць вершаў у перакладзе Сяргея Панізьніка. Адзін з твораў прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву, так і называецца – «Васілю Быкаву».

Там пахла ў паветры свабодаю,

Калі мы сустрэліся ў Нідзе,

На самым краёчку Літвы.

Тым вечарам узварушана

Глядзелі па тэлевізары:

Праходзіў літоўскі мітынг

На стадыёне Вінгіс

Грандыёзнай успышкай волі.

Там палымнеў прамовай

Юсцінас, наш пабраціме.

Потым мы доўга блукалі

Начною абуджанай Нідаю

І гаманілі. Гутарылі

Пра Беларусь, Украіну,

А ў цэнтры была Літва.

… Дзмітро Чараднічэнка закончыў Кіеўскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам, журналістам, выдаўцом. З 1992 года ўзначальваў створанае ім літаратурнае аб’яднанне «Радосынь». У 1979 паэт прыняты ў Нацыянальны Саюз пісьменнікаў Украіны. З’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў, аповесцей, казак, прытчаў. Разам з жонкай Галінай Кірпа  ўклаў некалькі кніг, сярод якіх, напрыклад, буквары і чытанкі. Займаецца Дзмітрый Чараднічэнка і даследваннямі ў галіне літаратурных стасункаў.

І яшчэ – цытата з верша «Васілю Быкаву»:

Хтосьці з прыблудных жэўжыкаў

Паспрабаваў запярэчыць Вам

У прарочай гарачай размове

І запалохаць Вас намагаўся.

Вы ж раскідалі іх куламесу,

Як скразняк прыбалтыйскі – хмары.

Вам бачыліся далягляды,

Якія толькі цяпер мы выяўляем.

Сяргей Панізьнік адкрыў для сябе ўкраінскую паэзію яшчэ ў 1960-я гады. З 1963 па 1967 гг. слынны майстар мастацкага слова вучыўся ў Львове на аддзяленні журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. І зараз паэт не пакідае свайго сяброўства з украінскай літаратурай.

Мікола Берлеж

Прочитано 225 раз Последнее изменение Четверг, 05 ноября 2020 01:27