Четверг, 13 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сучасныя тэхналогіі «ажывілі» беларускіх класікаў

  • Понедельник, 05 апреля 2021 08:54

На Youtube-канале «Кніга Беларусі» з’явілася відэа, у якім «ажылі» беларускія класікі. Сярод іх — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя. Яны рухаюцца, міргаюць, пазіруюць перад камерай. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі — Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 

«Як выглядалі беларускія пісьменнікі-класікі ў маладосці? Мы гэта трошку ведаем дзякуючы старым чорна-белым фотаздымкам. Аднак сучасныя тэхналогіі дазваляюць не толькі расфарбаваць гэтыя выявы, але нават паспрабаваць візуальна ажывіць вядомых гістарычных дзеячаў, — распавёў Алесь Суша. — Мы паспрабавалі зрабіць відэарэканструкцыю, дзе яны пачынаюць пазіраваць перад камерай, рухаюцца, і нібы насамрэч гэта іх запісалі на відэа».


На ім — класікі беларускай літаратуры ХХ ст. Не ўсіх можна пазнаць і ў маладым узросце. Гэта — адна з задач дадзенага праекта: зрабіць іх больш пазнавальнымі.

На відэа: Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Зоська Верас, Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Янка Маўр, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Максім Танк, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Яўгенія Янішчыц, Іван Шамякін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін.

Глядзець відэа

Крыніца: Звязда

Прочитано 575 раз