Вторник, 03 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лінь Юйтан у «Маладосці»

Лінь Юйтан – вядомы кітайскі пісьменнік, філосаф. Вучыўся ў Шанхайскім універсітэце. Вывучаў літаратуру ў Гарвардзе. Пасля вучыўся ў Германіі ў Іенскім універсітэце. У 1923 годзе стаў доктарам філасофіі па лінгвістыцы. Выкладаў англійскую літаратуру ў Пекінскім універсітэце. Вёў літаратурна-крытычную калонку «Маленькая крытыка» ў адным са штотыднёвікаў. Найбольшую вядомасць Лінь Юйтану прынесла кніга «Кітайцы: мая краіна і мой народ», якая ўпершыню выйшла ў ЗША на англійскай мове і стала бестсэлерам. Некаторы час кітайскі пісьменнік жыў у Парыжы, працаваў у ЮНЕСКА. Пасля ізноў – у ЗША, а з 1966 года – на Тайвані. Памёр Лінь Юйтан 26 сакавіка 1976 года ў Ганконгу. Цела пісьменніка перавезлі на Тайвань, дзе ён і пахаваны.

У красавіцкім, чацвёртым па ліку за 2021 год, нумары часопіса «Маладосць» надрукаваны ўрыўкі з кнігі Лінь Юйтана «Кітайцы: мая краіна і мой народ». Дакладней – старонкі раздзела «Жыццёвыя ідэалы». Размова ў лаканічным, дакладна ілюструючым лёсавызначальныя інтарэсы кітайскай нацыі, тэксце – пра кітайскі гуманізм, рэлігію кітайцаў. Пераклаў публіцыстыку Лінь Юйтаня на беларускую мову Алесь Карлюкевіч. Працяг раздзела «Жыццёвыя ідэалы» – у пятым нумары часопіса «Маладосць», які пабачыць свет напрыканцы мая 2021 года.

З ілюстрацыямі да ўрыўка з кнігі «Кітайцы: мая краіна і мой народ» выступае беларускі мастак азербайджанскага паходжання Каміль Камал, які жыве і працуе ў Мінску. Дарэчы, спадар Камал не ўпершыню як кніжны графік звяртаецца да кітайскай тэмы. У апошнія гады ў афармленні Каміля Камала пабачыў цэлы шэраг кніг кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову – у серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», а таксама анталогія кітайскай паэзіі XX стагоддзя «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы», вялікі зборнік вершаў Ай ЦІНА «Гімн святлу». Некаторыя з гэтых выданняў адзначаны на конкурсах «Мастацтва кнігі» і «Мастацтва кнігі СНД».

Будзем спадзявацца і на асобнае кніжнае выданне кнігі Лінь Юйтаня «Кітайцы: мая краіна і мой народ» у перакладзе на беларускую мову.

Кастусь Лешніца

Прочитано 3695 раз