Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літоўскі празаік пераклаў казку Уладзіміра Караткевіча  

  • Суббота, 24 апреля 2021 15:29
  • Автор  Сугучча

У Беларусі добра ведаюць літоўскага публіцыста, журналіста, перакладчыка, празаіка Вітаўтаса Жэймантаса. Ён паслядоўна займаецца даследваннем повязяў беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры і асветніцтва з Літвой, Вільнюсам – Вільняй у першай палове XX стагоддзя. Перакладае на літоўскую мову творы беларускіх празаікаў. У Мінску В. Жэймантаса прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.  

Новы праект літоўскага літаратара – пераклад на літоўскую мову і выданне казкі Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб».

‒ Такім чынам мне хацелася адзначыць у Літве 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, – дзеліцца сваімі развагамі спадар Вітаўтас. – У нас багаты характар літоўска-беларускіх літаратурных сувязяў. І зараз творы беларускай паэзіі і прозы перакладаюцца на літоўскую мову. Як на мой погляд, пры гэтым не варта забывацца на класіку. Караткевіча ў 1950 – 1980-я гады шмат перакладалі на літоўскую мову. Першая публікацыя адносіцца да 1958 года. Выйшла і дзве літоўскіх кнігі У. Караткевіча – у 1981 годзе і ў 1990 годзе. Здаецца, іншых асобных выданняў не было. Мяркую, што зараз, асабліва, калі ў Беларусі завяршаецца выданне 25-томнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча, калі ўсё болей уважліва прачытваецца, каментуецца яго творчая спадчына, варта вярнуцца да больш шырокіх перакладчыцкіх намаганняў дзеля новага вітка пашырэння творчасці Уладзіміра Караткевіча ў Літве.  

Памкненні літоўскага перакладчыка і празаіка можна толькі ўхваліць. І, канешне ж, па меры магчымасцяў – падтрымаць і з беларускага боку. І з пункту гледжання дзяржаўных намаганняў, і ў частцы ўвагі бізнес-супольнасці, якая ладзіць розныя беларуска-літоўскія праекты.  

Мікола Берлеж

 

Прочитано 153 раз Последнее изменение Суббота, 24 апреля 2021 15:29