Воскресенье, 24 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адметнасці і судакрананні

  • Пятница, 11 июня 2021 14:42
  • Автор  Сугучча

Адметнасці і судакрананні

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынаецца досыць цікавы асветніцкі праект – «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры». Мяркуецца, што на працягу ўсяго 2021 года адбудзецца цэлы шэраг выставак, якія разам адкажуць на многія пытанні, звязаныя з лёсам нашай Айчыны і нашага народа.

І першая выстаўка, якая пачне сваю працу 16 чэрвеня а 17-й гадзіне, у межах праекта складаецца з дзвюх частак – «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці). Другая частка – «Культура» – адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.

Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» рэалізуецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год. Партнёры праекта: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, вядомыя майстры фатаграфічнага мастацтва Ганна Кіпель, Анатоль Андрэеў.

Сяргей Шычко

Прочитано 169 раз Последнее изменение Пятница, 11 июня 2021 14:43