Суббота, 22 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Белпрынт» рыхтуе другое выданне «Тапонімаў роднага краю»  

  • Понедельник, 24 августа 2020 12:36
  • Автор  Сугучча

Мінчанка Арына Клімовіч яшчэ школьніцай падрыхтавала і выпусціла кнігу «Тапонімы роднага краю». Адбылося гэта ў 2018 годзе. 

Выданне прысвечана тапанімічнай гісторыі старажытнага ігуменскага (быў такі павет – Ігуменскі, з цэнтрам ў Ігумені альбо сучасным Чэрвені) мястэчка Пухавічы. З прадмовай да кнігі выступіў пісьменнік Уладзімір Барысенка. І вось што ён, у прыватнасці, напісаў: «Адразу хачу сказаць, што мяне вельмі ўразіў гэты твор шаснаццацігадовай дзяўчынкі Арыны Клімовіч, без пераўвелічэння магу сказаць, што гэта магла б быць дыпломная работа студэнта-філолага, якая заслугоўвае ўвагі, бо асноўваецца не толькі на даследваннях навукоўцаў, звестках з інтэрнэту, але і на памяці носьбітаў аб малой радзіме. Апошняе асабліва цікавае, бо кранае нейкія таямніцы роднага краю, якія ў зусім недалёкія часы замоўчваліся і нават пра іх было небяспечна гаварыць…»

У кнізе быў намаляваны цікавы тапанімічны партрэт Пухавіч і ваколіц. Побач з мястэчкам – унікальныя па свайму жыццяпісу вёскі Зацітава Слабада, Раўчак. Маладая даследчыца звяртае ўвагу і на паселішча, якое сыйшло з явы – вёску Грабаўё. Яна знікла з карты Пухавіцкага раёна, здаецца, на пачатку 1970-х гадоў.

Другое выданне «Тапонімаў роднага краю» шмат пашырана. Калі ў першым – 60 старонак, то ў другім – 96 старонак. І важнай акалічнасцю з’яўляецца тое, што ў новым выданні краязнаўчай кнігі А. Клімовіч болей выразна акрэслівае повязь тапонімаў з сацыяльнай і палітычнай гісторыяй роднай старонкі. Дарэчы, першае выданне кнігі «Тапонімы роднага краю», нягледзячы на невялікі наклад – усяго 30 асобнікаў, быў заўважаны рэцэнзіямі ў перыядычным друку, згадкамі ў інтэрнэт-прасторы. Хацелася б, каб літаральна ўсе пухавіччане звярнулі ўвагу на кнігу і па магчымасці сталі яе ўважлівымі чытачамі.  

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 384 раз