Вторник, 07 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Карэнні братоў Аляшкоўскіх – у Мазыры, на Гомельшчыне

  • Суббота, 05 июня 2021 23:51
  • Автор  Сугучча

Сярод расійскіх медыявістаў добрую вядомасць мае гісторык Марк Хаімавіч Аляшкоўскі (1933 – 1974). Ён актыўна займаўся і археалогіяй. Аўтар шматлікіх публікацый, якія прысвечаны дружыннай культуры Русі, фартыфікацыйным збудаванням старажытнарускіх гарадоў. Найперш – Ноўгарада і Пскова. Пражыў ён зусім нядоўга – лічы, сорак гадоў… А паспеў зрабіць досыць шмат!.. Займаўся яшчэ і тэксталогіяй старажытнарускага летапісання, сацыяльнымі аспектамі гісторыі жыцця старажытных гарадоў. У 1956 – 1960-я гады вучоны кіраваў археалагічнымі раскопкамі у час пасляваеннага аднаўлення і рэстаўрацыі ў Наўгародскім Крамлі.  

Працы, якія вучоны надрукаваў у выніку сваіх наўгародскіх даследаванняў, сталіся асновай сучаснай канцэпцыі паходжання і развіцця сярэднявечнага Ноўгарада. Такога маштабу адкрыцці носяць высокакаштоўны характар і служаць сваю службу для гістарычнай навукі, для культуры на многія дзесяцігоддзі і стагоддзі наперад.

Што да біяграфіі Марка Аляшкоўскага, то нарадзіўся ён у сям’і маёра інтэнданцкай службы Хаіма Іосіфавіча Аляшкоўскага, ураджэнца Мазыра (1899 – год смерці невядомы). А брат, старэйшы брат гісторыка і археолага – вядомы пісьменнік Юз Аляшкоўскі (нарадзіўся ў 1929 годзе), які з 1979 года жыве ў ЗША. Лаўрэат Нямецкай Пушкінскай прэміі. У 2011 годзе «Маленькі турэмны раман» Юза Аляшкоўскага заняў першае месца ў намінацыі «буйная проза» «Рускай прэміі» – галоўнага міжнароднага конкурса для рускамоўных пісьменнікаў з усяго свету. Шырокую вядомасць маюць песні Юза Хаімавіча – «Антыпартыйны быў я чалавек…», «Белага свету не бачыў», «Вось прыеду я на БАМ…», «Ёсць звярынец цудоўны…», «Лондан – мілы гарадок…», «Таварыш Сталін, вы вялікі вучоны…» (Памятаеце: «Товарищ Сталин, вы большой ученый – / В языкознаньи знаете вы толк; / А я простой советский заключенный,/ И мне товарищ – серый брянский волк. / За что сижу, поистине не знаю, – / Но прокуроры, видимо, правы./ Сижу я нынче в Туруханском крае,/ Где при царе бывали в ссылке вы…»?).

У Вялікую Айчынную вайну браты Аляшкоўскія знаходзіліся разам з маці Верай Абрамаўнай Аляшкоўскай у эвакуацыі ў Омску. Бацька быў у дзеючай арміі, адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У 1951 годзе малады чалавек паступіў на гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Закончыўшы ВНУ, працаваў у Цэнтральных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях. Акрамя Ноўгарада ўдзельнічаў у археалагічных вышуках у Пскове, Дзярбенце, Каломне, Смаленску і іншых гарадах Расіі.

Займаючыся археалогіяй Ноўгарада, за вельмі кароткі тэрмін Марк Аляшкоўскі адкрыў старажыназямельныя абарончыя сістэмы дзядзінца, фундаменты каменных пабудоў Уладычнага (Мітрапалітавага) Двара і Ваяводскага Двара, надваротных цэркваў XIII – XIV стагоддзяў. Кіраваў малады вучоны таксама і археалагічнымі даследаваннямі царквы Раства Багародзіцы Дзесяціннага манастыра ў Ноўгарадзе. У 1962 – 1963 гг. М. Аляшкоўскі жыў у Ленінградзе, вучыўся ў аспірантуры ў Дзяржаўным Эрмітажы. У 1964 г. пераехаў у Маскву, перарваўшы вучобу. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1968 годзе – на тэму «Аповесць часавых гадоў. З гісторыі стварэння і рэдакцыйнайі перапрацоўкі». Дарэчы, грунтоўная манаграфія М. Аляшкоўскага пра «Аповесць мінулых гадоў» была перавыдадзена і параўнальна нядаўна, праз дзесяцігоддзі пасля смерці вучонага (у 2015 годзе) – у Маскве ў выдавецтве «Весь мир». Сын вучонага Пётр Аляшкоўскі – пісьменнік. Нарадзіўся Пётр Маркавіч у 1957 годзе. Аўтар раманаў «Арлекін, ці Жыццяпіс» (1995), «Уладзімір Чыгрынцаў» (1997), «Рыба. Гісторыя адной міграцыі» (2006), «Адваротны бок Месяца» (2010), «Крэпасць» (2015), «Сакрэтыкі» (2020) і многіх іншых твораў. За раман «Крэпасць» унук ураджэнца Мазыра адзначаны ў 2016 годзе прэміяй «Рускі Букер». 

Такія вось нашчадкі ў адной з мазырскіх сем’яў Аляшкоўскіх… 

Сяргей Шычко

Прочитано 277 раз