Суббота, 22 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мітрапаліт Алма-Ацінскі і Казахстанскі Іосіф нарадзіўся ў Магілёве

  • Воскресенье, 23 августа 2020 16:46
  • Автор 

Магчыма, і сённяшнія пакаленні беларусаў ці казахаў, увогуле жыхароў постсавецкіх краін, памятаюць такую фразу, якую сказаў адзін з праваслаўных святароў: “Юрый Гагарын у космас лятаў і Бога не бачыў… А Бог яго бачыў! І благаславіў!..” Кажуць, што сказаў яе на службе ў праваслаўнай царкве архіепіскап Іосіф (Чарноў Іван Міхайлавіч). Такое вось судакрананне веры і новых касмічных прастораў!..

Мітрапаліт Іосіф – наш зямляк. Нарадзіўся ў чэрвені 1893 года ў Магілёве. У сям’і вайскоўца звыштэрміновай службы. Бацька па веравызначэнню належаў да старавераў. Быў хрышчоны ў палкавым храме, які, зразумела, знаходзіўся пад юрысдыкцыяй Свяцейшага Сінода. Вось што ўспамінаў святар пра сваё дзяцінства: “Я – сын роты, сын салдат. З рук на рукі, з рук на рукі. Ванюшка ды Ванюшка, Ваня ды Ваня. І ўсе афіцэры мяне ведалі. І камандзір палка мяне ведаў і падарункі мне заўсёды прывозіў у роту, калі прыязджаў наведваць яе…”

У 1910 годзе Іван паступіў у Бялыніцкі Раждзественска-Багародзіцкі манастыр Магілёўскай епархіі. Быў келейнікам намесніка манастыра, архімандрыта (будучага епіскапа) Арсенія (Смалянца). А ў 1912 годзе стаў яго іпадзіяканам. У 1912 – 1917 гг. Іван Чарноў – паслушнік Цвярскога Успенскага манастыра. У 1918 г. быў пастрыжаны ў манаства епіскапам Арсеніем (Смалянцом). З 1919 года – іерадзіякан, з 1920 года – іераманах.

Служыў наш зямляк і ў Нікольскім храме Таганрога. Выступаў супраць абнаўленчага руху. У 1924 годзе ўзведзены ў сан ігумена.

Праз год Іосіф Чарноў быў арыштаваны, асуджаны да двух гадоў пазбаўлення свабоды. Знаходзіўся ў заключэнні ў Комі вобласці – у Кол-Ёле. Пасля вярнуўся ў Таганрог. З 1927 года – архімандрыт, быў эканомам архіерэйскага дома. 27 лістапада 1932 г. святар быў хіратасанін ў епіскапа Таганрогскага, вікарыя Растоўскай епархіі. Чын хіратаніі ў Растоўскім кафедральным саборы здзйейснілі архіепіскапы Дзмітраўскі Піцірым (Крылоў), кіраўнік справамі Свяцейшага Сінода, Растоўскі Нікалай (Амасійскі), Табольскі Назарый (Бліноў) і архіепіскап Аляксандр (Белазёр). З 16 лютага 1933 года новы епіскап кіраваў Данскою і Навачаркаскай епархіяй.

У 1935 годзе – новы арышт. Асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі – па абвінавачванню ў “антысавецкай агітацыі”.  У заключэнні наш зямляк на гэты раз знаходзіўся ў Комі АССР – Ухта-Іжэмскім лагеры. Роўна праз пяць гадоў Чарнова вызвалілі… Святар вярнуўся ў Таганрог. Пасля быў выселены ў Азоў. У гэты перыяд ураджэнец Магілёва прымаў удзел у дзейнасці нелегальнай грамады вернікаў “Белы дом”, службу вёў патаемна. Такі быў час… Ладзіў свяшчэнніцкія хіратоніі, манаскія пострыгі. Калі нямецка-фашысцкія захопнікі прыйшлі ў Таганрог, святар узнавіў службу ў якасці епіскапа Таганрогскага – са жніўня 1942 г. І хаця няпроста было пярэчыць гітлераўцам, Іосіф Чарноў адмовіўся ўдзельнічаць у прапагандысцкіх акцыях нацыстаў. А прапановы і даручэнні ішлі самыя розныя. І каб у нечым адмовіць гаспадарам “новага парадку”, патрэбны былі надзвычайныя мужнасць і смеласць. Патрабавалі не ўспамінаць у час службы і мітрапаліта Сергія (Страгародскага), што таксама не было выканана. Мітрапаліт жа Сергій якраз восенню 1943 г. быў абраны на Свяцейшым Сінодзе Патрыярхам. Іосіф Сталін, савецкі ўрад у складаных ваенных умовах узялі на курс на адраджэнне праваслаўнай царквы… З гэтым працэсам праваслаўны люд Савецкай краіны атаясамляў і перамогу ў барацьбе з нямецкім фашызмам…  У кастрычніку 1943 г. І. Чарноў прыбыў у горад Умань. А 6 лістапада 1943 г. гестапаўцы арыштавалі святара. Абвінавацілі ў тым, што ён “… прысланы мітрапалітам Сергіем для работы на акупіраванай тэрыторыі на карысць СССР”. Акрамя таго, гітлераўцы выказалі падазрэнне ў тым, што Чарноў працуе на… англійскую разведку. Што ж, тут яны мала чым адрозніваліся ад сталінскай рэпрэсіўнай машыны. Не дзіва, калі б яны абвінавацілі святара, напрыклад, у працы на амерыканскую разведку альбо на якую іншую… Напрыклад, на японскую. Вызвалілі Іосіфа Чарнова 12 студзеня 1944 года.

Як толькі Чырвоная Армія прыйшла ў горад Умань, святар выправіўся ў Маскву для сустрэчы з Патрыярхам Сергіеем. Але па дарозе быў арыштаваны ў Кіеве – 4 чэрвеня 1944 г. Утрымлівалі нашаг земляка ў Бутырскім астрозе ў Маскве, пасля перавялі ў Растоў-на-Доне. У лютым асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі…

Патрапіў епіскап Таганрогскі ў Чалябінскі лагер асобага прызначэння. А з 1948 года быў пераведзены ў пасёлак Спаск Карагандзінскага лагера. Працаваў на будаўніцтве цагельні, быў санітарам. З 1954 года знаходзіўся ў высылцы ў пасёлку Ак-Кудук Чкалаўскага раёна Какчэтаўскай вобласці. І, нягледзячы на сталы ўзрост, святар быў вымушаны працаваць вадавозам. А ў 1956 годзе прыйшло вызваленне, якога ўжо не чакаў наш зямляк…

Наш зямляк застаўся ў Казахстане. Служыў ў Міхаіла-Архангельскім храме Какчэтава. У хуткім часе прыйшло да святара яшчэ адно званне – ганаровы настаяцель Петрапаўлаўскага храма. У тым самым годзе І. Чарноў наведаў Маскву, Троіца-Сергіеву Лаўру, Таганрог і, канешне ж, родны Магілёў. Захаваліся сведчанні пра сустрэчу з епіскапам у адным з храмаў роднага горада: “… увесь горад прыйшоў паглядзець і памаліцца…”

З 25 лістапада 1956 г. наш зямляк – епіскап Петрапаўлаўскі, вікарый Алма-Ацінскай епархіі. Меней як праз год, з 14 сакавіка 1957 года, -- епіскап Петрапаўлаўскі і Кустанайскі. У 1958 г. святара ўзвялі ў сан архіепіскапа. З 28 верасня 1960 года ён – архіепіскап Алма-Ацінскі і Казахстанскі. У гэты час была зліквідавана Петрапаўлаўская епархія. А яе прыходы перадалі ў Алма-Ацінскую… З 25 лютага 1968 года новы сан у Чарнова – мітрапаліта. Між іншым, пасля смерці Патрыярха Алексія I нашага земляка называлі яго пераемнікам. Але вядома, што ўраджэнец Магілёва адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах на гэтае высокае іерархічнае месца...

Без некалькіх тыдняў 15 гадоў (!) адслужыў наш суайчыннік архіепіскапам Алма-Ацінскім і Казахстанскім. За гэты час і за тыя гады, калі ён вынес іншыя выпрабаваннні ў Казахстане, ён зрадніўся з далёкай ад Беларусі старонкай, знайшоў там шмат блізкіх па праваслаўнай веры людзей…

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Прочитано 524 раз